Як мы кнігу “Ад Полацка пачаўся свет” прэзентавалі

30.06.2014 - Фотоистории

Автор: Сяргей Плыткевіч


Як мы кнігу “Ад Полацка пачаўся свет” прэзентавалі

У жыцці кожнага выдавецтва ёсць розныя перыяды і моманты. Прэзентацыя новых выданняў, бадай, адно з самых прыемных мерапрыемстваў, якое падабаецца і чытачам, і аўтарам.

На мінулым тыдні у нас была запланавана прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова “Ад Полацка пачаўся свет” у Полацкім музеі кнігадрукавання. На самой справе гэта ўжо другое выданне кнігі, але яна поўнасцю перапрацавана, да беларускай мовы дабавілася англійская, з’явілася многа новых прыгожых ілюстрацый. Спецыяльна дзеля гэтай прэзентацыі ў Беларусь з Рыгі прыехаў Павел Бераговіч, які дапамагаў фінансава ў ажыццяўленні новага выдання.

Менавіта з дэтэктыўнай гісторыі, звязанай з Бераговічам, і пачалася наша вандроўка ў Полацк. Дэтэктыўнасць заключалася ў тым, што калі ўсе ўдзельнікі паездкі сабраліся ў назначаны тэрмін каля мікрааўтобуса, Паўла сярод іх не аказалася. І мабільны тэлефон яго не адказваў. А калі мы пад’ехалі да гатэля “Манастырскі”, дзе пражываў Павел, высветлілася, што Бераговіч пяць хвілін назад выселіўся. І дзесьці знік…

Зразумела, такое можа здарыцца з кожным, але не перад прэзентацыяй, дзеля якой чалавек спецыяльна ехаў у Беларусь!

Тым не менш, пакуль мы шукалі Бераговіча, у мяне была магчымасць зрабіць некалькі здымкаў.

0u8a5125_5050.jpg

0u8a5131_5050.jpg

Для фотасесіі надвор’е было ідэальным, але задача перад намі стаяла зусім іншая.

У рэшце рэшт знайшлі мы Бераговіча – праблема была ў тэлефоннай сімцы – і рушылі ў бок Полацка. Па дарозе вырашылі наведаць Глыбокае.

Яшчэ здалёк на пад’ездзе да горада ўбачылі чорныя-чорныя хмары, але маршрут змяніць было ўжо немагчыма.

0u8a5168_5050.jpg

На хвіліначку заходзім у касцёл, дзе якраз ідзе імша. І пачынаецца дождж.

0u8a5179_5050.jpg

Галерэя славутых землякоў у цэнтры Глыбокага.

0u8a5234_5050.jpg

Помнік барону Мюнхгаўзену. Фактычна дзеля яго мы і зрабілі кола – хацелася паглядзець на новы гістарычна-турыстычны аб’ект. Але з-за ранішняй дэтэктыўнай гісторыі нам прыйшлося вельмі сціснуць экскурсійную праграмму – не было нават часу, каб знайсці тую самую магілу з надпісам “Мюнхгаўзен”…

0u8a5235_5050.jpg

Павел Бераговіч на могілках у Глыбокім.

0u8a5236_5050.jpg

Старажытныя могілкі нават пад дажджом уражваюць.

0u8a5241_5050.jpg

Вось калона ў гонар Канстытуцыі 1793 года. На ёй буслінае гняздо і сумны мокры бусел. Я спецыяльна выбраў такі ракурс – інакш перашкаджаў здымаць дождж.

0u8a5243_5050.jpg

А побач сядзеў другі бусел, якога дрэннае надвор’е зусім не хвалюе…

0u8a5301_5050.jpg

Едзем у Полацк, дождж павялічваецца, вада лье як з вядра.

0u8a5308_5050.jpg

0u8a5313_5050.jpg

Але праходзіць зусім мала часу – мы нават не паспяваем паабедаць у кафэ “Даміян” – і зноў выглядае сонейка. Усе ж такі з добрымі намерамі мы прыехалі ў старажытны горад. І сонца гэта разумее!

0u8a5315_5050.jpg

Разумеюць гэта і прыхільнікі талента пісьменніка Уладіміра Арлова, якія сабраліся ў музеі-бібіятэцы. Не паспяваем мы зайсці, а народ: “Хутчэй, хутчэй, пакажыце кнігу!”

Ніколі раней фотальбомы не прадаваліся, як гарачыя піражкі, не было раней і такога яднання аудыторыі і аўтараў кнігі.

0u8a5319_5050.jpg

У музеі беларускага кнігадрукавання ў гэты дзень сапраўды сабраліся аднадумцы – людзі, якія любяць свой горад, ведаюць яго гісторыю, жадаюць, каб лёс яго быў шчаслівым.

0u8a5374_5050.jpg

0u8a5384_5050.jpg

Шчыра прызнаюся, мне таксама было вельмі прыемна адчуць гэтую еднасць з аудыторыяй, бо лічу горад Полацк сваёй другой радзімай. Менавіта тут, у Полацкім лясным тэхнікуме прайшло маё юнацтва. І сцены вучэбнага корпуса, які калісьці быў епархіальным вучылішчам, і былы наш дэндрапарк, які пазней стаў манастырскім садам, безумоўна, паўздельнічалі на мае фарміраванне. Таму мне легка было гаварыць пра кнігу “Ад Полацка пачаўся свет”, для якой я рабіў здымкі. Мой свет таксама пачаўся ў Полацку.

0u8a5396_5050.jpg

Штосьці падобнае гаварыў і Павел Бераговіч – былы расійскі бізнесмен, а зараз беларускі руплівец, які стварае музей шляхты. У далекай Расіі ён адчуў сябе беларусам і менавіта ад Уладзіміра Арлова ўпершыню пачуў беларускую мову. Таму і дапамагае аўтару, чым можа.

0u8a5424_5050.jpg

Цікавымі былі выступленні полацкага гісторыка Уладзіміра Лобача, мастака кнігі Алены Жданоўскай, рэдактара англійскага перакладу Вольгі Калацкай.

0u8a5512_5050.jpg

0u8a5557_5050.jpg

0u8a5558_5050.jpg

Вельмі упрыгожыла прэзентацыю выступленне Дар’і Грашчанковай і Дзяніса Шматко.

0u8a5559_5050.jpg

Старажытная музыка ў старажытных мурах старажытнага горада – што яшчэ болей можа падкрэсліць сутнасць добрай гістарычнай кнігі?

0u8a5560_5050.jpg

Потым былі віктарына, невялікая дыскусія, падарункі аўтару ад чытачоў…

0u8a5561_5050.jpg

0u8a5588_5050.jpg

Закончылася прэзентацыя традыцыйнай аўтограф-сесіяй, у якой удзельнічалі ўсе, хто меў дачыненне да выхаду кнігі ў свет.

0u8a5636_5050.jpg

0u8a5651_5050.jpg

0u8a5652_5050.jpg

Не ведаю, ці будзе памятаць гэты гістарычны момант самы маленькі удзельнік прэзентацыі Кастусь Андрукоў, але выглядаў ён вельмі задаволеным…

 

А вось нашы уражанні пасля прэзентацыіі аказаліся не такімі радаснымі…

img_5260_5050.jpg

Стаянка для аўтобусаў каля Сафійскага сабора. Восемь гадоў назад у прысутнасці мэра горада Уладзіміра Тачылы мы гаварылі пра яе і пра сучасную прыбіральню, якую тут трэба абавязкова пабудаваць, калі горад жадае стаць турыстычнай сталіцай Беларусі. Даўно ўжо Уладзімір Тачыла не з’яўляецца мэрам, а пад замкавай гарой па-ранейшаму стаіць самотная “шпакоўня” ... зачыненая на замок!

0u8a5776_5050.jpg

Падымаемся па лесвіцы да Сафійскага сабора. Справа на схіле буяюць зараслі крапівы. Што адчуваюць госці горада, якія пасля доўгай дарогі не змаглі наведаць прыбіральню і бачаць гэтую крапіву на святым месцы?

0u8a5785_5050.jpg

Але найвялікшы жах мы перажываем ля помніка літары “Ў”.

0u8a5787_5050.jpg

Уладзімір Арлоў схіляецца над тэкстам і бачыць, што словы “…ад Еўфрасінні… ад Скарыны… ад Полацку пачаўся свет…” кімсьці збіты!

0u8a5790_5050.jpg

Вось табе і прэзентацыя кнігі “Ад Полацка пачаўся свет”! Вось табе сустрэча з аднадумцамі і рэальнае жыццё!

Безумоўна, мы працягваем падарожжа па гораду.

0u8a5739_5050.jpg

Зноў прабіваецца сонца – і адкрываецца цудоўная перспектыва на другі бераг Дзвіны.

img_5249_5050.jpg

0u8a5748_5050.jpg

Можна рабіць прыгожыя здымкі і рэкламаваць старэйшы горад Беларусі, але спакою не даюць крапіва, збітыя літары і адсутнасць туалетаў каля турыстыных аб’ектаў…

0u8a5870-1_5050.jpg

Мы едзем у Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр. Ідзе служба, гучыць колакал. Мы пераконваем сябе, што ўсе гэтыя праблемы часовыя, што нам трэба думаць пра новыя кнігі, каб вярнуць людзям гістарычную памяць, зрабіць сваіх суайчыннікаў лепшымі.

Няўжо гэта магчыма?

А калі не, то навошта тады жыць і працаваць?

 

Сяргей Плыткевіч, фота аўтара

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах