Выстава "Манументальнае мастацтва Беларусі"

Выстава "Манументальнае мастацтва Беларусі"

20 кастрычніка  а 18 гадзіне ў ВУП "Рэспубліканская мастацкая галерэя" ГА "Беларускі саюз мастакоў" (г. Мінск, Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) мае адбыцца Рэспубліканская мастацкая выстаўка "Манументальнае мастацтва Беларусі".

У экспазіцыі будуць прадстаўлены манументальны і манументальна-дэкаратыўны жывапіс, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, зробленыя ў інтэр'ерах і экстэр'ерах дзяржаўных і грамадскіх будынкаў, манументальная, мемарыяльная і паркавая скульптура.

Глядач пабачыць лепшыя творы за апошняе дзесяцігоддзе ў выглядзе іх фотапрынтаў, фрагментаў картонаў, эскізаў і рабочых мадэлей, а таксама няздзейсненых праектаў.

Выстаўка павінна стаць унікальнай, бо манументальная творчасць з'яўляецца найважнейшай з усіх відаў выяўленчага мастацтва на сучасным этапе. Гэтыя "чалавечыя арыенціры", непасрэдна звязаныя з сацыяльнай накіраванасцю, ідэалогіяй і эстэтыкай высокага густу, -- не толькі частка нашага паўсядзёнага быцця але і своеасаблівы "падручнік" нацыянальнай гістарычнай памяці і сучаснага разумення таго сацыяльнага асяроддзя, у якім мы жывём. Б.К.

Выставу можна наведаць з 20 кастрычніка па 6 лістапада 2011 года, з 11.00 да 19.00 гадзін штодзённа, акрамя панядзелка.

Новости

Вверх