Беларусь у рэзэрвацыі (с русским переводом)

Беларусь у рэзэрвацыі (с русским переводом)

“Усё было так, як у рэкляме, толькі ў мільён разоў больш цудоўна. Як іншаплянэтнікі, беларусы йшлі па рассыпчатай серабрыстай дарозе, якая зьнікала ў космасе. Іх грацыёзнасьць зачароўвала. У поўнай цішыні беларусы рухаліся, як міражы, у паветры. Нейкая дзяўчынка ўскрыкнула ад захапленьня. Як гэта было казачна!”

Люблю Альгерда Бахарэвіча за яго правакацыйна гіпэрбалізаванае апавяданьне “Беларусы на крыштальных шарах”. У інтэрвію часопісу “Дзеяслоў” пісьменьнік так растлумачыў свой твор: ”Беларускамоўныя людзі ў сучасным горадзе выглядаюць і пачуваюцца клоунамі: горад для нас ператварыўся ў цырк. Мы ўсё жыцьцё – або на сцэне, або ў клетцы за кулісамі”. Адзначу, што гэта праблема не толькі беларускамоўных, але ўсёй беларускасьці, якая засталася жыць у асобных рэзэрвацыях.

У чатырнаццаць год маці мне выпісала часопіс “National Geographic”. Цэнтральнай тэмай першага нумару былі індзейскія рэзэрвацыі ў ЗША. Да часопісу прыкладалася вялікая мапа (яна вісела ў маім пакоі больш за год). Не навіна, што эўрапейцы ogniem i meczem практычна зьнішчылі карэннае насельніцтва Амэрыкі. Так, хтосьці з індзейцаў нават мовы сваёй не памятае: яны, у дзелавым касьцюме, працуюць дзесьці на саракавым паверсе лас-анджэлеўскага хмарачосу й пачуваюць сябе амэрыканцамі. Зьлева ад клявіятуры – біг-маг, каля прынтэру – маленькі сьцяжок ЗША, а над маніторам - партрэт Барака Абамы. Але тыя, хто лічаць сябе індзейцамі, размаўляюць на сваёй мове - жувуць у дзясятках рэзэрвацыях, раскіданых ад Атлянтычнага да Ціхага акіяну. Яны дамагаюцца права на суверэнітэт і насамрэч, іх голас з кожным годам усё грамчэй. Дарэчы, на індзейскія рэзэрвацыі ў апошні час сталі глядзець па-іншаму. Неафіцыйна яны пераўтварыліся ў этнаграфічныя музэі пад адкрытым небам. Людзі наведваюць іх з фотаапаратамі, прыязджаюць зь іншых кантынэнтаў. Ёсьць аналёгія з беларусамі ў цырку з апавяданьня Бахарэвіча?

Я трапіў у такую рэзэрвацыю-музэй пад адкрытым небам, вядомую як Строчыцы. У Беларускую карчму, мейсца, дзе апанавалі сумныя думкі пра гаротны стан беларушчыны, завітаў упершыню. “Падымі мяне па-над зямлёю. Падымі мяне, паветраны шар!”, - мілая сэрцу песьня лілася і з прайгравальніка, і з вуснаў дзяўчыны-афіцыянткі ў нацыянальным строі, якая прыбірала са столі пустыя філіжанкі й напявала знаёмыя радкі. За праведзеную ў кавярні гадзіну, толькі беларуская музыка. Ежу падалі ў гліняным посудзе, смачную, без цукру салодкую родную ежу. Спадабалася ўсё на сто адсоткаў. Сюды, за пяць кілямэтраў ад Менску прыязжаюць людзі. Не тое каб паесьці – хіба ў сталіцы бракуе розных кавярняў? А каб трапіць у Беларусь. Хоць на гадзіну.

Музей народнай архітэктуры і побыту, каля в. СтрочыцаШмат эпізодаў успомнілася з жыцьця. Яны – цудоўны адказ тым, хто шчыра зьдзіўляецца “и чего ж нас так в мире не любят?”. Горш. Мы сьвету абыякавыя! Хто будзе паважаць таго, хто не паважае сам сябе?! У маім дзяцічым садку гітом быў наступны вершык: “Трус-трус-белорус на коне катался…”. Далей даслоўна не памятаю… па тэксьце потым беларус з каня зваліўся і наклаў у штаны. Больш за тое, варыяцыяў гэтага вершыка досыць шмат, калі цікава – go to google. З тых часоў памятаю анекдот: “Приходит белорус на работу. В руках держит кучку (понятно чего). И говорит – смотрите, во что я чуть не наступил”. Памятаю гэты анэкдот і бурную рэакцыю слухачоў – яны заліваліся ад сьмеху. Год у пятнаццаць я ехаў у тралейбусе з прывакзальнага пляцу. Каля мяне стаялі малы хлочык і, па ўсім відаць, яго дзядуля. Хлопчык прыехаў з Расеі: “Уау, я наконец в Европе! Как тут красиво!» Дзядуля не паглядзеў у яго бок, адказаў ціха, амаль шэптам: “Это Россия, дурак!». З аднаго боку, што там хто кажа – павінна быць да лямпачкі. Не Расея гэта і размовы скончаныя! Зь іншага – хіба шмат чым Менск адрозьніваецца ад шараговага расейскага горада? Архітэктура такая ж, мова такая ж, цэрквы такія ж, ракляма такая ж, назвы вуліц такія ж.

Скажу адназначна – рэзэрвацыі індзейцаў мне вельмі цікавыя. Можа з прычыны таго, што ўлюбёнай кніжкай у дзяцінстве была менавіта пра “чырвонаскурых”, “Маленькія дзікуны” Эрнэста Сэтан-Томпсана. А можа з прычыны непераадольнай прагі спазнаць штосьці новае, асабліва рэдкае, зьнікаючае, што можна пабачыць далёка ня ў кожным куце сьвету. Але як ставіцца да сытуацыі, калі ў рэзэрвацыі твая асабістая культура? Раз на тыдзень наведваць гэтыя рэзэрвацыі? І сумна адзначаць, што іх колькасьць не расьце.

Месяц таму быў у Львове. Раніцай выйшаў з гатэлю і пайшоў шпацыраваць па Старым горадзе. Каля кожнай царквы натоўп. Людзей было так шмат, што ім не хапала залі храма. Але я зьвярнуў увагу на іншае. Не большасьць, можа палова, і дзеці, нават зусім немаўляткі, і дарослыя, і бабулі-дзядулі – у вышыванках – кашулях з нацыянальным арнамэнтам. Куды больш вышыванак, чым каля цэркваў было на прашпэкце Волі, каля знакамітга пляцу Рынак. Там то гучна грала украінская музыка, то з трыбуны гучалі палітычныя прамовы. Гэтае мерапрыемства не было мітынгам, бо цягнулася некалькі дзён, не было й рэвалюцыяй, а больш нагадвала сьвята. Ніякага АМАПу, міліцыі. Шмат дзяцей. Мне сказалі, што тут часта зьбіраюцца людзі. Проста так, не дзеля пратэсту, а каб напомніць самім сабе і гараджанам, што яны, украінцы, ні ў якім разе не дазволяць сваёй культуры апынуцца ў рэзэрвацыі. Пакуль на вуліцы мірна – яны сьвяткуюць, калі прыйдзе небясьпека - не разьбегнуцца, а будуць да канца бараніць сваё. Мяне нэрвуюць выказваньні на форумах турыстаў зь Беларусі й Расеі, што пасьля Юшчанка Украіна зукраінізавалася, ім не падабаецца, што рускай мовы няма ні ў газэтах, ні па ТБ, ні ў рэкляме, ні ў мэню рэстарацыяў, нідзе. Іх раздражняе, што на іх пытаньне па-руску, ім адказваюць па-украінску. Для мяне ўсё гэта станоўча. Я злавіў сябе на думцы, што гэты горад больш блізкі мне за Менск. Я пачуваю сябе ў ім больш утульна. Як і ў Вільні.

Графіці ў Львове

У вакенцы карчмы зьявілася сонейка. За думкамі я й не заўважыў, як падсілкаваўся. Зноў Бахарэвіч: “Музыка абарвалася, беларусы замерлі й вельмі лёгка, як пухіры, апусьціліся на арэну. Запалілі сьвятло, выйшаў дзядзька ў чорным і павёў беларусаў за кулісы, груба торгаючы за павадкі. Заля выбухнула аплядысмэнтамі. Хлопчык, карыстаючыся тым, што маці й бацька ўсё яшчэ глядзелі ўніз, ціхенька споўз са свайго крэсла. Ён хутка дагнаў дзядзьку ў чорным, які вёў беларусаў да клетак. Беларусы былі ўсе мокрыя і зблізку не такія прыгожыя. Хлопчык падыйшоў да іх. “Можна пагладзіць?”— запытаў ён, дрыжучы ад нецярпеньня. “Ты як сюды прапоўз?”— вохнуў дзядзька. Але насамрэч ён быў добрым і чулым чалавекам, які любіў ня толькі жывёлаў, але і дзяцей. Хлопчыку нават дазволілі пакарміць беларусаў праз клетку”.

P.S. У гэты дзень, 19 верасьня 1991 г., была прынятая новая назва нашай краіны — Рэспубліка Беларусь і зацьверджаная дзяржаўная сымболіка — герб «Пагоня» й Бел?Чырвона?Белы сьцяг. Празь 10 год Васіль Быкаў так распавёў пра гэта: "Нацыянальная сымболіка – атрыбут нацыі. Але яе ў нас скралі, нахабна абрабавалі нацыю, што страшней за эканамічны рабунак і аналягічна нацыянальнаму генацыду. Ужо адно тое, ня кажучы пра рабунак свабоды, робіць рабаўнікоў злачынцамі – злачынцамі перад нацыяй. Нават калі яны спрабуюць падмяніць, падкласьці замест сьвятыні фальшыўку і патрабаваць да яе павагі як да сьвятыні. Гэта ўжо падвоенае злачынства”. (© Васіль Быкаў, 19 верасьня 2001 г.)

 

(RU) Беларусь в резервации


"Все было так, как в рекламе, только в миллион раз более прекрасно. Как инопланетяне, белорусы шли по рассыпчатой серебристой дороге, которая исчезала в космосе. Их грациозность завораживала. В полной тишине белорусы двигались, как миражи, в воздухе. Какая-то девочка вскрикнула от восторга. Как это было сказочно!"

Люблю Ольгерда Бахаревича за его провокационно гипербализованный рассказ "Белорусы на хрустальных шарах". В интервью журналу "Дзеяслоў"
(русск. - "Глагол") писатель так объяснил свое произведение: "Белорусскоязычные люди в современном городе выглядят и чувствуют себя клоунами: город для нас превратился в цирк. Мы всю жизнь - или на сцене, или в клетке за кулисами". Отмечу, что это проблема не только белорусскоязычных, но всей белорусскости, которая осталась жить в отдельных резервациях.

В четырнадцать лет мама мне выписала журнал "National Geographic". Центральной темой первого номера были индейские резервации в США. К журналу прилагалась большая карта (она висела в моей комнате больше года). Не новость, что европейцы ogniem i meczem практически истребили коренное население Америки. Да, кто-то из индейцев даже языка своего не помнит: они, в деловом костюме, работают где-то на сороковом этаже лос-анжелеского небоскреба и чувствуют себя американцами. Слева от клавиатуры - биг-маг, у принтера - маленький флажок США, а над монитором - портрет Барака Обамы. Но те, кто считают себя индейцами, говорят на своем языке - живут в десятках резервациях, разбросанных от Атлантического до Тихого океана. Они добиваются права на суверенитет и на самом деле, их голос с каждым годом все громче. Кстати, на индейские резервации в последнее время стали смотреть по-другому. Неофициально они превратились в этнографические музеи под открытым небом. Люди посещают их с фотоаппаратами, приезжают с других континентов. Есть аналогия с белорусами в цирке из повествования Бахаревича?

Я попал в такую резервацию-музей под открытым небом, известную как Строчицы. В Белорусскую корчму, место, где посетили грустные мысли о незавидном положении
белорусскости, пожаловал впервые. "Падымі мяне па-над зямлёю. Падымі мяне, паветраны шар!", - милая сердцу песня лилась и из проигрывателя, и из уст девушки-официантки в национальном костюме, которая убирала со стола пустые кружки и напевала знакомые строки. За проведенный в кафе час, только белорусская музыка. Еду подали в глиняной посуде, вкусную, без сахара сладкую родную пищу. Понравилось все на сто процентов. Сюда, за пять километров от Минска приезжают люди. Не то чтобы поесть - разве в столице не хватает различных кафе? А чтобы попасть в Беларусь. Хотябы на час.

Много эпизодов вспомнилось из жизни. Они - прекрасный ответ тем, кто искренне удивляется "и чего же нас так в мире не любят?". Хуже. Мы миру безразличны! Кто будет уважать того, кто не уважает сам себя? В моем детском садике хитом был следующий стишок: "Трус-трус-белорус на коне катался ...". Далее дословно не помню ... по тексту потом белорус с лошади упал и наложил в штаны. Более того, вариаций этого стишка достаточно много, если интересно - go to google. С тех пор помню анекдот: "Приходит белорус на работу. В руках держит кучку (понятно чего). И говорит - смотрите, во что я чуть не наступил ". Помню этот анекдот и бурную реакцию слушателей - они заливались от смеха. Лет в пятнадцать я ехал в троллейбусе с привокзальной площади. Возле меня стояли маленький мальчик и, судя по всему, его дедушка. Мальчик приехал из России: "Уау, я наконец-то в Европе! Как здесь красиво!" Дедушка не посмотрел в его сторону, ответил тихо, почти шепотом: "Это Россия, дурак!".С одной стороны, что там кто говорит - должно быть до лампочки. Не Россия это и разговоры закончены! С другой - разве немногим Минск отличается от рядового российского города? Архитектура такая же, язык такой же, церкви такие же, раклама такая же, названия улиц такие же.

Скажу однозначно - резервации индейцев мне очень интересны. Может из-за того, что любимой книгой в детстве была именно о "краснокожих", "Маленькие дикари" Эрнеста Сетон-Томпсона. А может вследствие непреодолимой жажды познать что-то новое, особенно редкое, исчезающее, что можно увидеть далеко не в каждом уголке мира. Но как относиться к ситуации, когда в резервации твоя собственная культура? Раз в неделю посещать эти резервации? И грустно отмечать, что их количество не растет.

Месяц назад был во Львове. Утром вышел из гостиницы и пошел гулять по Старому городу. Возле каждой церкви толпа. Людей было так много, что им не хватало пространства внутри храма. Но я обратил внимание на другое. Не большинство, может половина, и дети, даже совсем маленькие, и взрослые, и бабушки-дедушки - в вышиванках - рубашках с национальным орнаментом. Куда больше вышиванок, чем у церквей было на проспекте Свободы, возле знаменитой площади Рынок. Т
ам то громко играла украинская музыка, то с трибуны звучали политические речи. Это мероприятие не было митингом, так продолжалось несколько дней, не было революцией, а больше напоминало праздник. Никакого ОМОНа, милиции. Много детей. Мне сказали, что здесь часто собираются люди. Просто так, не ради протеста, а чтобы напомнить самим себе и горожанам, что они, украинцы, ни в коем случае не позволят своей культуры оказаться в резервации. Пока на улице мирно - они празднуют, когда придет опасность - не разбегнутся, а будут до конца защищать свое. Меня нервируют высказывания на форумах туристов из Беларуси и России, что после Ющенко Украина сукраинизировалась, им не нравится, что русского языка нет ни в газетах, ни по ТВ, ни в рекламе, ни в меню ресторанов, нигде. Их раздражает, что на их вопрос по-русски, им отвечают по-украински. Для меня все это положительно. Я поймал себя на мысли, что этот город более близок мне, чем Минск. Я чувствую себя в нем более уютно. Как и в Вильнюсе.

В окошке корчмы появилось солнышко. За ходом мыслей я и не заметил, как падкрепился. Снова Бахаревич: "Музыка оборвалась, белорусы замерли и очень легко, как пузыри, опустились на арену. Зажгли свет, вышел мужчина в черном и повел белорусов за кулисы, грубо дергая за поводки. Зал взорвался аплодисментами. Мальчик, пользуясь тем, что мать и отец все еще смотрели вниз, тихонько сполз со своего кресла. Он быстро догнал мужчину в черном, который вел людей в клетки. Белорусы были все мокрые и сблизи не такие красивые. Мальчик подошел к ним. "Можно погладить?" - спросил он, дрожа от нетерпения. "Ты как сюда прополз?" - охнул мужчина. Но на самом деле он был добрым и чутким человеком, который любил не только животных, но и детей. Мальчику даже разрешили покормить белорусов через клетку
".

P.S. В этот день, 19 сентября 1991 г., было принято новое название нашей страны - Республика Беларусь и утверждена государственная символика - герб «Погоня» и бело-красно-белый флаг. Спустя 10 лет Василий Быков так рассказал об этом: "Национальная символика - атрибут нации. Но ее у нас украли, нагло ограбили нацию, что страшнее экономического грабежа и аналогично национальному геноциду. Уже одно то, не говоря о грабеже свободы, делает грабителей преступниками - преступниками перед нацией. Даже если они пытаются подменить, подложить вместо святыни фальшивку и требовать к ней уважения как к святыне. Это уже двойное преступления". (© Василий Быков, 19 сентября 2001 г.)

Мнения

Вверх