Гістарычная серада ў кнігарні «ЛогвінаЎ»

Гістарычная серада ў кнігарні «ЛогвінаЎ»

Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і выдавецтва «Лімарыус» запрашаюць вас 23 верасня (серада) на прэзентацыю кнігі амерыканскага беларуса, доктара Янкі Запрудніка «Па гарачых слядах мінуўшчыны: Мае лісты 1952—1959».

- Чым жылі і пра што пісалі ў лістах маладыя беларусы больш як паўстагоддзя таму?
- З чаго пачыналася Беларуская рэдакцыя Радыё «Свабода»?
- І чым адрознівалася жыццё ў Амерыцы ад жыцця ў Заходняй Еўропе?

На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць рэдактар кнігі Валянціна Трыгубовіч, даследчыца Наталля Гардзіенка і, канечне, прадстаўнікі выдавецтва «Лімарыус» і Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Чакаецца музычны сюрпрыз ;)

Будзем радыя пабачыцца з вамі

Пр-т Незалежнасці, 37а

Новости

Вверх