«Ілюзія рэальнасці або рэальнасць ілюзіi»: фотавыстава Марыі Завіноўскай у «Крызе»

«Ілюзія рэальнасці або рэальнасць ілюзіi»: фотавыстава Марыі Завіноўскай у «Крызе»

28 студзеня мастацкая галерэя «Крыга» запрашае на вернісаж гарадзенскай фотамастачкі Марыі Завіноўскай.

Мы жывем у дзіўным свеце. У свеце, поўным фантазій і ілюзій, забабонаў і памылак. І адна з самых распаўсюджаных памылак – меркаванне аб правільнасці і непахіснасці аб’ектыўнай рэальнасці. Калі дапусціць, што ўся разнастайнасць свету і бясконцасць космасу – толькі ілюзія, шматкроць адлюстраваная нашым уяўленнем, то можна выказаць здагадку, што нас падманвае не толькі знешні свет, але і наш уласны ўнутраны. І тая рэальнасць, у непахіснасці якой мы былі ўпэўненыя, мае і іншы бок...

А што ж знаходзіцца па той бок рэальнасці? Як туды зазірнуць? Што знойдзе там наш разгублены розум?

Каб адказаць на гэтыя пытанні, гледачам прапануецца прыняць удзел у займальнай гульні розуму і ўяўленняў, якая дазволіць увайсці ў свет «ілюзіі рэальнасці або рэальнай ілюзіі», дапаможа ўбачыць свет пад перавернутым вуглом, стаць мудрацом ўспрымання, геніем назіральнасці і майстрам уяўлення.

Дзякуючы неардынарнаму бачанню аўтара, гэтыя здымкі пераносяць нас у іншую рэальнасць.

Вернісаж Марыі Завіноўскай у галерэі «Крыга» адбудзецца 28 студзеня ў 18.00.

Выстава працягнецца да 11 лютага.

Падзея ў Facebook.

Новости

Вверх