«Пазнай Беларусь» выбірае найлепшы сімвал

«Пазнай Беларусь» выбірае найлепшы сімвал

Адар’я ГУШТЫН

Сёлета адбудзецца дзевятая цырымонія ўзнагароджання.

Шэсць год запар лепшыя турыстычныя кампаніі атрымлівалі шкляную статуэтку ў форме шара з абрысамі карты Беларусі. Два гады таму сімвал змянілі: цяпер гэта статуэтка з крыламі на п’едэстале. За ўвесь час больш за 100 кампаній атрымалі ўзнагароды ў 11 намінацыях конкурса, заснавальнікамі якога з’яўляюцца Міністэрства спорта і турызма, Нацыянальнае агенцтва па турызму і газета «Туризм и отдых».

Сёлетняя цырымонія адбудзецца 27 верасня. Конкурсны адбор ужо пачаўся. А мы прапануем грамадскасці вызначыць, які сімвал конкурса лепшы: цяперашні ці папярэдні?

Выказаць сваё меркаванне вы можаце на сайце TIO.BY

Мнения

Вверх