Аб’ява

Беларуская Аса­цы­яцыя экскурсаводаў і гідаў-перак­ладчыкаў запрашае ў падарожжы

20 жніўня пачынаецца вандроўка па Ракаўскіх ваколіцах. Экскурсанты наведаюць музей музычных інструментаў у вёсцы Барок, потым удзельнікам праграмы прапануецца дэгустацыя мёда ў адмысловым музеі ў вёсцы Цішкаўшчына.

А 3 верасня экскурсаводаў запрашаюць на малую радзіму Тадэвуша Касцюшкі – у Косава і навакольныя мястэчкі, а таксама ў Ваўкавыскі раён. У вёсцы Краскі ідзе актыўная рэканструкцыя палаца, які з’яўляецца помнікам архітэктуры XIX-XX стст. Не абміне экскурсія і Ружаны, дзе аднаўляюць палац Сапегаў.

Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефоне 8-029 573-18-40.

Новости

Вверх