Пераносіцца дата вандроўкі экскурсаводаў у Косава–Ружаны–Ваўкавыск

Пераносіцца дата вандроўкі экскурсаводаў у Косава–Ружаны–Ваўкавыск

Адар’я ГУШТЫН

Асацыяцыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў запрашае калег у падарожжа  на малую радзіму Тадэвуша Касцюшкі – у Косава і навакольныя мястэчкі, а таксама ў Ваўкавыскі раён. Тут, у вёсцы Краскі ідзе актыўная рэканструкцыя палаца, які з’яўляецца помнікам архітэктуры XIX-XX стст. Не абміне экскурсія і Ружаны, дзе аднаўляюць палац Сапегаў.

Звяртаем увагу, што экскурсія пераносіцца на 4 верасня.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па тэлефоне: 8-029 573-18-40.

Мнения

Вверх