Першы джып-трыял адбыўся ў Гродне

Першы джып-трыял адбыўся ў Гродне

24 экіпажы ўдзельнічалі ў чацвёртым этапе Кубка Беларусі па джып-трыяле, які ладзіўся ў Гродне на мінулыя выхадныя. У спаборніцтвах удзельнічалі як прафесіяналы на адмысловых машынах, так і аўтааматары на звычайных джыпах.

f6431176c3a07c2b060be98cfdd

Спаборніцтвы складаліся з двух этапаў. Першы – гэта класічны трыял, калі машынам трэба было праехаць па агароджанай тэрыторыі праз 6–8 варот. Другі этап джып-трыялу складаецца з гэтак званых карусельных гонак. На гэтым этапе найважнейшым момантам з’яўляецца хуткасць. Аднак у гэты дзень аўтаамата ры працягвалі змагацца ў трыяльных секцыях, бо ў хуткасныя гонкі іх не пусцілі: аўтамабілі не былі абсталяваныя каркасамі бяспекі.

На першыя такога кшталту спаборніцтвы ў Гродне прыехалі экіпажы з розных гарадоў Беларусі: Гомеля, Барысава, Брэста, Мінска, Лагойска, а таксама спартсмены з Расіі.

Падчас спаборніцтваў паломкі ў машынах былі звычайнай справай. Аўтамабілі глохлі, пераварочваліся. Быў выпадак, калі аўтамабіль, пераадольваючы адну з перашкод, страціў кола. Праўда, экіпажу гэта не перашкодзіла, і джып скончыў гонку на трох колах.

Па словах аднаго з арганізатараў спаборніцтваў у Гродне Данілы Далматава, джып-трыял – гэта даволі дарагі від спорту: «Машыны сустракаюцца розныя, пачынаючы ад УАЗ, якія гоншчыкі самі дапрацоўваюць у гаражах. Гэта самы бюджэтны варыянт. З іншага боку, удзельнік з Масквы прыехаў на аўтамабілі «Боўлер» – ягоны кошт складае дзясяткі тысяч еўра. Акрамя гэтага, экіпаж павінен на чымсьці прывезці машыну, дзесьці жыць, усе выдаткі бяруць на сябе пілот і штурман. Каму дазваляюць сродкі, тыя бяруць з сабой механікаў, якія дапамогуць у выпадку паломак».

«Твой стыль»

Мнения

Вверх