Еўрапейцы выдалі беларусам болей за 428 тысяч віз

Еўрапейцы выдалі беларусам болей за 428 тысяч віз

Як паведамляе Generation.by:

Беларусь — першая ў свеце па колькасьці шэнгенскіх віз на чалавека. Дзе лягчэй за ўсё атрымаць візу, а куды лепей пашпарт не аддаваць? Дзе болей за ўсё выдаюць шматразовых віз, а хто скупіцца і на аднаразовыя?

Шэнгенская віза дазваляе вандраваць па Еўрапейскім саюзе. Атрымаўшы, да прыкладу, эстонскую візу, беларус можа даехаць з ёй да Партугаліі. Але, каб займець візу, трэба папацець: каштуе яна не так мала (60 еўра). І перад тым як плаціць, трэба даказаць дыпламатам, што ёсць падставы для наведвання іх краіны (напрыклад, праз запрашэнне) і маецца дастатковая колькасць грошай на жыццё.

Мяркуючы па ўсім, беларусы спраўляюцца з гэтай задачай на «выдатна». У дакрызісны 2010 год наша краіна заняла першае месца па колькасці выдадзеных шэнгенскіх віз на аднаго жыхара краіны.

Еўрапейцы выдалі беларусам болей за 428 тысяч віз тыпу С (кароткатэрміновых, па якіх можна знаходзіцца ў ЕС не болей за 90 дзён за паўгода). Для параўнання: індыйцы, якіх на свеце накапілася болей за мільярд, атрымалі каля 406 тысяч шэнгенскіх віз, а туркі, якіх у сем разоў болей за беларусаў, — толькі 522 тысячы.

Аб гэтым сведчаць дадзеныя Еўрапейскай камісіі, апублікаваныя на яе афіцыйным сайце.

borders2_visa-requirements-schengen

Мнения

Вверх