Выстава «У суаўтарстве з прыродай»

Выстава «У суаўтарстве з прыродай»

Як паведамляе Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь:

17 студзеня 2012 г. а 15.00 гадзіне ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Дом-музей І з'езду РСДРП» адкрылася выстава работ Кацярыны Новікавай «У суаўтарстве з прыродай».

На выставе прадстаўлены карціны, упрыгажэнні, скульптура, кампазіцыі з дрэва, кары, саломкі, сухацветаў і іншых арыгінальных прыродных матэрыялаў. Выстава мае на мэце навучыць бачыць невычэрпную разнастайнасць прыродных матэрыялаў, іх выяўленчыя магчымасці.

Кацярына Фёдараўна Новікава – мастак, педагог. Сваё творчае жыццё яна прысвяціла працы з дзецьмі: развівала іх творчы патэнцыял, спрабуючы навучыць бачыць выключнае ў звычайных рэчах, у тым, чым шчодра дзеліцца з намі Прырода. Бо кожны чалавек нараджаецца мастаком і творцам.
Нароўні з выкладчыцкай дзейнасцю майстар прымае ўдзел у розных семінарах, міжнародных выставах, узнагароджвалася дыпломамі, мае шэраг публікацый, выдадзеных кніг аб рабоце з прыроднымі матэрыяламі.

Мнения

Вверх