У Беларусі па легендарным рэцэпце аднаўляюць піва «Граф Чапскі»

У Беларусі па легендарным рэцэпце аднаўляюць піва «Граф Чапскі»

Яно з'явіцца ў абмежаванай серыі спецыяльна да дня нараджэння найстарэйшага дзеючага піваварнага завода Беларусі, якому ў гэтым годзе спаўняецца 148 гадоў.

«Ідэю адрадзіць легендарнага «Графа Чапскага» нам падказалі спажыўцы. У свой час піва карысталася вялікай папулярнасцю. Гэтаму гатунку пашанцавала стаць часткай эпохі. У тых, хто знаёмы з ім, ён выкліча ўспаміны і пачуццё настальгіі. У тых, хто паспрабуе яго ўпершыню, – новыя ўражанні, – каментуе  намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу кампаніі «Аліварыя» Надзея Дзешкавец. – Калі «Граф Чапскі» паўторыць свой ??поспех, то кампанія працягне яго выпуск».

bottle_chapskiy

Піва «Граф Чапскі» выпускалася заводам з 1993 па 1999 гг. Яно названа ў гонар аднаго з ранейшых уладальнікаў завода – графа Карла Эмерыкавіча Гутэн-Чапскага.

Чапскі 11 гадоў займаў пасаду гарадскога галавы і праславіўся як інаватар, мецэнат і таленавіты бізнесмен. Сучасныя гісторыкі кажуць, што графа з упэўненасцю можна назваць самым прафесійным і правільным беларускім прадпрымальнікам на мяжы XIX-XX стагоддзяў. З'яўляючыся губернатарам Мінска, ён ператварыў яго ў сапраўдны еўрапейскі горад, а невялікі драўляны бровар на ўскраіне – у паравы піваварны завод «Багемія».

Граф пабудаваў новы каменны будынак завода, які захаваўся да нашых дзён. Ён значна ўдасканаліў вытворчасць: устанавіў паравы кацёл, паравую машыну, заторны, фільтрацыйны і 32 брадзільных чаны, правёў электрычнасць.


 


Мнения

Вверх