Пасольства Швецыі ў Мінску будзе закрытае ў сувязі з пераездам

Пасольства Швецыі ў Мінску будзе закрытае ў сувязі з пераездам

Па прычыне пераезду ў новы будынак пасольства Швецыі будзе закрытае для наведвальнікаў 26-27 і 30-31 студзеня 2012 года.

У вышэй пазначаны час візавы аддзел не будзе прымаць заяўкі на візы і віды на жыхарства, а тэрмін разгляду заявак, якія былі пададзены раней, можа быць падоўжаны.

Пасольства плануе зноў адкрыцца для наведвальнікаў 1 лютага 2012 года ў новым будынку па адрасе: вул. Рэвалюцыйная, 15.

Візавы аддзел пачне прымаць заяўкі на візы і віды на жыхарства па тым жа адрасе з 2 лютага 2012 года. Графік работы пасольства застанецца нязменным. Нагадаем, што пасольства Швецыі ў Мінску адкрыта для прыёму заявак у панядзелак, аўторак, чацвер і пятніцу з 09.00 да 13.00. Выдача пашпартоў і віз адбываецца ў гэтыя ж дні з 09.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00. Па серадах візавы аддзел не працуе.

Да пераезду пасольства Швецыі ў Мінску прымае наведвальнікаў па ранейшым адрасе: Музычны зав., 1/2 B.

Мнения

Вверх