Хакейныя фанаты просяць праводзіць матчы па-беларуску

Хакейныя фанаты просяць праводзіць матчы па-беларуску

Мінскія фанаты па праву называюцца аднымі з лепшых у КХЛ, а гульні на «Мінск–Арэне», безумоўна, з'яўляюцца паказальнымі для ўсёй лігі: аншлагі, сяброўская падтрымка, талісман, сімвалы, маркецінг, прафесіяналізм ва ўсім. Але мінчанам ёсць ячшэ што паказаць, каб даказаць унікальнасць сваёй каманды.

Прыхільнікі хакейнага клуба просяць у пробным варыянце забяспечыць беларускамоўнае дыктарскае і дыджэйскае суправаджэнне ўсіх дамашніх гульняў ХК «Дынама-Мінск» у мэтах падкрэслівання самабытнасці, непаўторнасці і арыгінальнасці сталічнай каманды, якая фактычна прадстаўляе краіну на міжнародным турніры.

«Трэба не толькі даваць прыклад іншым клубам лігі, – кажуць яны, – але і браць урокі ў такіх каманд, як рыжскае «Дынама» ці познанскі «Леў».

Далучыцца да петыцыі можна па спасылцы.

Мнения

Вверх