У разбураным шляхецкім фальварку каля Пружан знайшлі жалезныя артэфакты

У разбураным шляхецкім фальварку каля Пружан знайшлі жалезныя артэфакты

Як паведамляе сайт «Беларускія рэгіянальныя навіны»:

  

Сярод  іх дахавая бляха – аналаг той, якой накрытыя сабор Парыжскай Багамаці і Брытанскі парламент.


Пра знаходкі паведаміў паэт, пчаляр і краязнавец Мікола Папека:

Такой бляхай пакрыты быў увесь фальварак, але кляймо, або завадскі знак, толькі на адной. Гэта, верагодна, таму, што калі адпраўлялі груз, штампавалі толькі верхнюю бляху.

Pruzhany-bliacha

На блясе два знакі: «Лысьвенская горная акруга графа П.А. Шувалава» і «Залаты медаль Сусветнай выставы ў Парыжы»

Вікіпедыя пацвярджае звесткі пра такую прадукцыю Лысьвенскага металургічнага завода (на сёння Пермскі край Расійскай Федэрацыі). Найвышэйшую ўзнагароду ў Парыжы «ліставое жалеза» з Лысьвы атрымала ў 1900 годзе. Пацвярджаюцца таксама прыналежнасць выраба графу Шувалаву (герб «Аднарог») і пастаўкі для сабора Парыжскай Багамаці ды Брытанскага парламента.

Pruzhany-dvertca

Яшчэ ў друзе была знойдзеная ўнікальныя чыгунныя дзверцы ад печы

Дзверцы спадар Папека схільны таксама разглядаць як пастаўку завода графа Шувалава: на ёй адлітыя сцэнкі з працэсу металаапрацоўкі.

А яшчэ былі дзверцы, на якіх адліты момант гульні ў валейбол, але іх знеслі ў невядомым накірунку, шкадуе спадар Папека.

Нагадаем, сядзібу Швыкоўскіх у вёсцы Белавусаўшчына (4 кіламетры ад Пружан) разбурылі перад Новым годам. Гэта быў апошні драўляны шляхецкі дом сядзібнага тыпу ў Брэсцкім рэгіёне.

Галіна Канцовік

Мнения

Вверх