26 студзеня адкрываецца выстава «Радзіма там, дзе начуе душа...»

26 студзеня адкрываецца выстава «Радзіма там, дзе начуе душа...»

26 студзеня ў 15.00 у галерэі галоўнага корпуса БНТУ (Мінск, праспект Незалежнасці, 65, 2-гі паверх) адкрыецца фотавыстава Алены Шаліма «Радзіма там, дзе начуе душа...».

shalima

Для назвы сваёй выставы фатограф выкарыстоўвае паэтычны радок класіка беларускай літаратуры Рыгора Барадуліна.

Выстава прысвечана любімаму куточку роднага краю. Такі куток ёсць, бадай што, у кожнага фатографа – месца, куды хочацца вяртацца зноў і зноў, каб паспрабаваць яшчэ раз схапіць аб’ектывам няўлоўныя сонечныя промні і адценні колераў, месца, дзе прыходзіць натхненне. Для Алены Шаліма такім куточкам радзімы некалькі год таму стала маляўнічая Браслаўшчына.

Слободка

Касцёл Сэрца Ііуса ў вёсцы Слабодка на Браслаўшчыне. Фота Алены Шаліма

Час працы галерэі: панядзелак – чацвер з 10.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00, пятніца з 10.00 да 13.00. У суботу і нядзелю галерэя не працуе.

Мнения

Вверх