У Астраўцы пабудуюць Лядовы палац з аквапаркам

У Астраўцы пабудуюць Лядовы палац з аквапаркам

Эканамічны крызіс не паўплываў на планы беларускіх улад будаваць АЭС пад Астраўцом. Якая інфраструктура мае з'явіцца каля яго?

Мяркуецца, у Астраўцы пабудуюць паўнавартасны спартыўны комплекс, у склад якога, апроч хакейнай арэны, увойдуць басейн і аквапарк, паведамляе «Народная газета».

У перспектыве ў мястэчку адкрыюць каля дзесяці школ і дваццаці дашкольных устаноў. Тут з'явяцца цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, сярэднеспецыяльныя і прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы, магчыма, нават філіялы ўніверсітэтаў. На тэрыторыі раёна таксама будуць пабудаваны гіпермаркет, буйны лагістычны цэнтр.

Мнения

Вверх