Як аднавіць сядзібу Дастаеўскіх

Як аднавіць сядзібу Дастаеўскіх

Як паведамляе «Звязда»:

У Дастоеўскай сярэдняй школе Іванаўскага раёна створаны музей ураджэнца вёскі, выдатнага рускага пісьменніка Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага — ініцыятывай і карпатлівай працай настаўнікаў, вучняў сабрана звыш 3 тысяч найцікавейшых экспанатаў аб жыцці і творчасці генія сусветнай літаратуры.

На вялікі жаль, сядзіба Дастаеўскіх (а гэта быў драўляны прасторны дом на 5 пакояў з каморай, адрынай, калодзежам, крынічкай) не захавалася, а то быў бы ў нас надзвычай цікавы турысцкі маршрут — для замежных гасцей, для айчынных наведвальнікаў...

Але ж галоўнае — у самім музеі ёсць, захаваліся копіі архіўных дакументаў з падрабязным апісаннем усяго маёнтка. Так што архітэктарам па іх няцяжка будзе скласці дакладны праект, брыгадзе цесляроў няцяжка ўсё ўзвесці. Нават грошай вялікіх на гэта не спатрэбіцца! Да таго ж інтарэсы тут і нашы, і расійскія, таму сродкі мог бы выдзеліць бюджэт Саюзнай дзяржавы.

З дапамогай расіян можна будзе папоўніць музей экспанатамі...

Думаецца. для паспяховай працы па ўзнаўленні сядзібы найперш трэба было б стварыць Фонд Дастаеўскага і ў ім акумуляваць усе сродкі, у тым ліку і ахвяраванні людзей, прыхільнікаў яго таленту (грамадская рада, якая кантралявала б расходаванне грошай, таксама была б не лішняй).

Да гэтай справы неабходна падключыць і беларускіх пісьменнікаў, якія могуць многае зрабіць і для збору сродкаў, і для прапаганды маршруту да сядзібы Дастаеўскіх. У недалёкай перспектыве гэта будзе адзін з найбольш запатрабаваных, адзін з найлепшых, найцікавейшых турысцкіх маршрутаў у Беларусі.

Мнения

Вверх