Для членаў ФПБ у санаторыях усталявалі бронь на 10 тыс. месцаў

Для членаў ФПБ у санаторыях усталявалі бронь на 10 тыс. месцаў

Як паведамляе «Звязда»:

З 15 лютага па 30 красавіка УП «Белпрафсаюзкурорт» правядзе акцыю для беларусаў — членаў прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ і якія жадаюць адпачыць у санаторыях у чэрвені—жніўні. Для іх прафсаюзныя здраўніцы ўсталююць бронь на 10 тысяч месцаў. Такім чынам, каб гарантаваць сабе адпачынак і лячэнне ў санаторыі менавіта ў летнія месяцы, неабходна будзе толькі ўнесці частковую перадаплату за пуцёўку.

Гэта дасць, па словах генеральнага дырэктара УП «Белпрафсаюзкурорт» Анатоля Васкевіча, магчымасць нашым людзям спланаваць свой адпачынак загадзя, не аплачваючы пуцёўку цалкам. «На жаль, часта беларусы хочуць набыць тур «сёння — на заўтра», але санаторыі не могуць чакаць «сваіх» кліентаў, рызыкуючы прастоем ложкавага фонду, і часткова прадаюць пуцёўкі больш арганізаваным замежнікам, якія заказваюць туры за паўгода да адпачынку, — заявіў А. Васкевіч. — Магчымасць браніравання дазволіць скарэктаваць сітуацыю».

Дарэчы, зніжка на пуцёўкі ў санаторыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі для членаў прафсаюзаў, згодна з рашэннем Прэзідыума Савета ФПБ, вырасла з 15 да 20%. Гэта значыць, набываючы пуцёўку коштам, дапусцім, 1 мільён рублёў, член прафсаюза, які ўваходзіць у ФПБ, эканоміць 200 тысяч.


Мнения

Вверх