У Пінску спрабуюць абараніць гарадскія могілкі ХIХ стагоддзя

У Пінску спрабуюць абараніць гарадскія могілкі ХIХ стагоддзя

Як паведамляе «Радыё Рацыя»:

Пінскае аддзяленне Саюзу палякаў на Беларусі падрыхтавала скаргу ў гарвыканкам на дзеянні камунальнікаў на гарадскіх могілках XIX стагоддзя.

На мінулым тыдні рабочыя, праводзячы санітарныя працы (абсякалі галлё), апаганілі каля 20 пахаванняў.
Сітуацыяй таксама зацікавілася генеральнае консульства Польшчы ў Брэсце, бо падобная сітуацыя адбылася ў 2007 годзе. Тады камунальнікі апаганілі 43 магілы і склепа.

Краязнавец Эдвард Злобін кажа, што за апошнія дзесяцігоддзі «дзякуючы» ўладзе могілкі зменшыліся ў некалькі разоў:

– Практычна ліквідаваны польскія гарнізонныя могілкі. Знішчаны  рускія могілкі перыяду Першай сусветнай вайны, дзе было каля тысячы надмагілляў, была капліца з прозвішчамі загінуўшых. Зараз засталося толькі тры помнікі. Тое ж самае на нямецкіх могілках.

На пінскіх могілках XIX стагоддзя пахаваныя вядомыя дзеячы Польшчы і Беларусі з роду Ордаў, Скірмунтаў і Агінскіх. Між іншых свой спачын знайшла Канстанцыя Скірмунт, адна з арганізатараў Краёвай партыі, мастачка Хелена Скірмунт.

 

Мнения

Вверх