110-годдзе асвячэння касцёла адзначылі ў Ракаве Валожынскага раёна (фота)

110-годдзе асвячэння касцёла адзначылі ў Ракаве Валожынскага раёна (фота)

Раніцай у той жа дзень мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і пробашч парафіі ксёндз Дзмітрый Барыла завіталі ў вёску Траскоўшчыну, што знаходзіцца на ўсходнім рубяжы Ракаўскай парафіі, каб асвяціць крыж, усталяваны па ініцыятыве і на сродкі мясцовых жыхароў, паведамляе catholic.by.

Изображение 1

Пасля, падчас святой імшы ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (Святога Дамініка), арцыпастыр памаліўся разам з парафіянамі за ўсіх, хто ствараў ракаўскую святыню, і тых, хто сёння жывіць яе сваёй верай.

У святочнай імшы прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрад Паўлік з супрацоўнікамі пасольства і дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Матэуш Адамскі, якія завіталі на свята разам з сем’ямі.

У гаміліі мітрапаліт падкрэсліў, што гісторыя касцёла ў Ракаве знітавана з гісторыяй нашай краіны, у якой былі як змрочныя гады пераследу вернікаў, так і шчаслівыя часы адраджэння веры.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч

Изображение 3

Изображение 4

«Прыгожы ракаўскі касцёл моцна ўросся ў ландшафт нашай гісторыі як жывы помнік веры нашай зямлі. Гэта не музей, а месца, дзе жыве Бог і дзе чалавек духоўна адраджаецца. У касцёле Пан прыходзіць да чалавека ў заўсёды жывым і дзейсным Божым слове, у сакрамэнтах і ў іншай касцёльнай дзейнасці. Прыходзіць, бо хвалой Бога з’яўляецца жывы чалавек, жывы найперш духоўна», – сказаў іерарх.

«110 гадоў таму нашы продкі ўваходзілі ў гэты касцёл са словамі псальма: «З радасцю ўвойдзем у дом Пана». Няхай гэтыя словы будуць дэвізам нашага жыцця ўжо ў XXI стагоддзі. З радасцю паспяшаемся сюды, бо тут нас чакае Езус – адзіны Збаўца свету», – дадаў арцыпастыр.

Изображение 5

Тых, хто атрымаў у гэты дзень сакрамэнт канфірмацыі, мітрапаліт заклікаў быць вартымі імя Езуса Хрыста, бо вежы касцёла, бачныя здалёк, закладзены найперш на камянях веры.

kraj.by

Новости

Вверх