Міжнародны злёт аматараў аўтамабіляў Mini ў Мінску

Міжнародны злёт аматараў аўтамабіляў Mini ў Мінску

Як паведамляе belsat.eu:

У ім узялі ўдзел прыкладна 170 чалавек і сто аўтамабіляў з Беларусі, Расіі, Украіны, Эстоніі, Латвіі, Літвы і Францыі.

Месцам сустрэчы прыхільнікаў папулярнага брэнду зрабілася стаянка каля парка адпачынку DreamLand на вул. Арлоўскай. Затым удзельнікі злёту ў суправаджэнні некалькіх аўтамабіляў ДАІ праехалі калонаю па Мінскай кальцавой аўтадарозе.

«Для мяне і маёй сям’і Mini – гэта лад жыцця, – распавяла госця з Латвіі Карынэ Параньянц, – бо ў нас у сям’і ажно тры Mini, і мы вельмі даўно ездзім на розныя такія тусоўкі. Люблю гэтае аўта – яно мне імпануе стылем, падабаюцца людзі, якія кіруюць Mini. Справа нават не ў аўтамабілі, а ў ладзе жыцця, вобразе мыслення. Мы з сябрам прыехалі ў Беларусь з Рыгі. У Мінску я другі раз, вельмі падабаецца горад – гасцінныя, адкрытыя людзі, з якімі цікава кантачыць».

Завершыцца злёт аматараў Mini сяброўскай вячэрай у загарадным клубе.

Новости

Вверх