У Гродне адкрываецца выстава "Свет Чурлёніса"

У Гродне адкрываецца выстава "Свет Чурлёніса"

Як паведамляе "Твой Стыль":

Арыгіналы мастацкіх твораў, фотаздымкі, фрагменты літаратурных твораў пазнаёмяць гарадзенцаў з шматгранным талентам найбольш вядомага літоўскага мастака.

Праект, прысвечаны жыццю і творчасцю Мікалоюса Канстанцінаса Чурлёніса, зладжаны Міністэрствам замежных спраў Літвы і Генеральным консульствам у Гродне. Перасоўная выстава экспануецца па гарадах, дзе ёсць прадстаўніцтвы Літоўскай Рэспублікі.

У Гродна яна дабіраецца з Мурманску.

Адкрыццё выставы адбудзецца 21 сакавіка ў 17гадзін.

Наведаць выставу можна да 15 красавіка па адрасе: вул.Ажэшка, 38.

М.К.Чурлёніс (1875-1911) быў выключнай асобай. Яго талент раскрыўся ў музыцы, жывапісы, літаратуры і фатаграфіі. За 35 гадоў жыцця і крыху больш за 10 гадоў творчасці ён стварыў каля 400 музычных твораў, больш за 300 карцін, цыкл графічных работ, літаратурныя творы, працаваў у якасці публіцыста, эксперыментаваў у галіне мастацкай фатаграфіі.

Творчасць Чурлёніса – гэта сінтэз мастацтва і развагаў на філасофскія, псіхалагічныя, рэлігійныя тэмы.

 

Мнения

Вверх