Па месцах Агінскага

Як паведамляе «Инициативная группа по созданию Фонда возрождения наследия М. К. Огинского»:

Інфармуем  шаноўнае спадарства  аб тым, што хутка распачне сваю дзейнасць турыстычны аддзел фонда.

У першачарговых планах аддзела – стварэнне  гарадской  экскурсіі  «Маладзечна – гняздо роду  Агінскіх»  з наведваннем  музычнага каледжа  імя  Агінскага, касцёла  Св. Казіміра, былога кляштара  трынітарыяў  (пры магчымасці), Лядовага палаца і амфітэатра. Спадзяёмся, што больш  цікавай  зробяць экскурсію  сярэднявечныя рыцары  і  сучасныя  музыкі.

У далейшых планах тураддзела – вандроўка  «Па паўночных уладаннях роду Агінскіх»: Маладзечна–Лучай–Мосар–в. Парыж–Глыбокае–Полацк–Віцебск–Сянно (жартам кажучы – «Ад Парыжа да Сенны»). А яшчэ – распрацоўка  экскурсіі па блізкім наваколлі пад умоўнай  назвай «Па землях Маладзечанскага графства».

Запрашаем да супрацоўніцтва музеі, аматарскія гістарычныя клубы, самадзейныя турыстычныя суполкі, дамы рамёстваў і ўсіх добрых людзей, якім цікава турыстычна-пошукавая праца.


Мнения

Вверх