Гродзенскім дзеткам апавядаюць сярэднявечную гісторыю ў «вясёлым тралейбусе»

Гродзенскім дзеткам апавядаюць сярэднявечную гісторыю ў «вясёлым тралейбусе»

Як паведамляе «Твой стыль»:

У першы дзень красавіка для юных гродзенцаў была праведзена гадзінная акцыя «Вясёлы тралейбус». Пра акцыю распавядае Ганна Шарэнда, намесніца дырэктара фірмы «Мерцана»:

– Група была зборная, хто жадаў патрапіць, маглі спакойна набыць білет і прыйсці на экскурсію «вясёлага тралейбуса».

На гэту экскурсію людзі трапілі розным чынам: і праз інтэрнет, і праз друкаваную рэкламу на пад'ездах дамоў у раёнах Вішнявец і Дзевятоўка. Арганізавана прывялі дзетак і з дзіцячага азотаўскага садка № 29.

2

– Мы расказвалі пра Гродна, а аповед вялі ад імя жыхароў XIV-XV стагоддзяў. «Жыхар» расказваў пра Вітаўта, пра Давыда Гарадзенскага, пра тое, дзе куплялі тканіну на касцюмы, пра зброю, – расказвае Ганна.

 3

Сярэднявечным жыхаром горада быў прадстаўнік гродзенскага рыцарскага клуба «Кром», а падарункі для дзетак падалі «Белаграпрамбанк», фірма «Мерцана» і музей Багдановіча: дыскі з турыстычнымі маршрутамі па Беларусі, кніжкі пра Гродна, паштоўкі з выявамі Беларусі, і галоўным прызам ад банка была вялізная лялечная ліса. Арганізатары плануюць ладзіць падобныя мерапрыемствы ў горадзе і надалей.


Мнения

Вверх