https://www.traditionrolex.com/8
<p><span style="font-size: small;">У рамках візіту ў Мінскую вобласць завіталі прадстаўнікі італьянскай дэлегацыі ў азёрны край, дзе іх найперш цікавілі аб’екты для будаўніцтва турыстычнай інфра­структуры</span></p>

Як паведамляе «Нарачанская зара»:

Пагадненне аб супрацоўніцтве заключылі на мінулым тыдні Міншчына і Сардзінія. Дакумент падпісалі старшыня сталічнага абласнога выканаўчага камітэта Барыс Батура і прэзідэнт італьян­скага аўтаномнага рэгіёну Уга Капелачы.

Бакі вырашылі ісці па шляху развіцця ўзаемадзеяння ў сферы агратурызму, сельскай гаспадаркі, адукацыі, навукі, культуры. У рамках візіту ў Мінскую вобласць завіталі прадстаўнікі італьянскай дэлегацыі ў апошні дзень сакавіка і ў наш азёрны край, дзе іх найперш цікавілі аб’екты для будаўніцтва турыстычнай інфра­структуры. На плошчы Леніна райцэнтра дэлегацыю шаноўных гасцей на чале з генеральным дырэктарам урада Аўтаномнай вобласці Сардзінія доктарам Габрыэлай Масіда вітаў старшыня райвыканкама Аляксандр Даніленка. Дзяўчаты ў нацыянальных строях прыпаднеслі ім хлеб-соль, хлопцы - кветкі.

Аляксандр Іванавіч коратка расказаў пра Мядзельшчыну, дзейнасць Нацыянальнага парку «Нарачанскі», выкананне Дзяржаўнай праграмы далейшага развіцця курортнай зоны Нарачанскага рэгіёна на 2011–2015 гады, тых прэферэнцыях, якія прадастаўляюцца дзяржавай інвестарам.

Габрыэла Масіда выказала задавальненне, што ім пашчасціла патрапіць на Мядзельшчыну. Яны гатовы падзяліцца багатымі напрацоўкамі ў развіцці агратурызму, распрацоўцы экалагічных маршрутаў, можна было б арганізаваць і абмен адпачываючымі, стварыць турыстычную інвестпляцоўку.

Пасля знаёмства ўсе накіраваліся ў Камарова. Там пабывалі ў Цэнтры развіцця прадпрымальніцтва, наведалі адну з аграсядзіб, на якую запрасіў Эдуард Вайцяховіч. Эдуард Антонавіч пачаставаў прыезджых хлебам мясцовай выпечкі, піцай, якія, па запэўніваннях гасцей, ім вельмі спадабаліся. На зваротнай дарозе дэлегацыя пабывала ў санаторыях «Спадарожнік», «Прыазёрны», пазнаёмілася з работай гэтых здраўніц.

Свае прапановы наконт дзелавога супрацоўніцтва ў ходзе сустрэчы таксама выказвалі дырэктар між­народных сувязей урада Аўтаномнай вобласці Сардзінія Марка Секі, ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Аўтаномнай вобласці Сар­дзінія Джузэпе Карбоні.

Варта дадаць, што Міншчына і Сардзінія маюць даволі цесныя сувязі. Гэта і гандлёва-эканамічныя адносіны, і ўжо стаўшы традыцыйным прыём беларускіх дзетак на аздараўленне. Думаецца, гэты візіт, падпісанне пагаднення паспрыяюць далейшаму развіццю плённых узаемаадносін Сардзініі са сталічнай вобласцю Беларусі, у тым ліку – і з нашым азёрным краем.


https://www.traditionrolex.com/8