У Лынтупах знеслі помнік Леніну

У Лынтупах знеслі помнік Леніну

Як паведамляе партал Westki.info:

У мястэчку Лынтупы (былы Свянцянскі павет, а зараз Пастаўскі раён) у апошнія дні сакавіка быў знесены бюст правадыра бальшавіцкай рэвалюцыі Уладзіміра Леніна.

Помнік стаяў каля прахадной спіртзавода. Нагадаем, што дагэтуль быў дэмантаваны помнік Леніну ў Слоніме. Ён знаходзіўся каля аўтарамонтнага завода. Як патлумачыў Аляксей Гусянок, дырэктар прадпрыемства «Вокны-стыль», якому належыць прылеглая тэрыторыя, дэмантаж праведзены са згоды аддзелаў архітэктуры, культуры і ідэалогіі мясцовага выканкама.


«Далейшы лёс бюста будзе вырашаць ўлада, зараз ён перавезены на захаванне. Ленін дэмантаваны ў сувязі з добраўпарадкаваннем тэрыторыі», – сказаў Гусянок.

Усяго ў Слоніме было чатыры бетонных статуі правадыра сусветнага пралетарыяту, цяпер засталося тры.

Сёння каля 70% помнікаў Беларусі прысвечана Леніну, прычым 9 з іх Міністэрствам культуры прызнаныя як гісторыка-культурная каштоўнасць.

Новости

Вверх