Пачалася рэканструкцыя дома-помніка па вуліцы Э. Ажэшкі

Пачалася рэканструкцыя дома-помніка па вуліцы Э. Ажэшкі

Як паведамляе «Твой стыль»:

У Гродне распачалася рэканструкцыя дома, які жыхары горада ведаюць як шахматна-шашачны клуб.

Год пабудовы помніка – 1912 (па іншых звестках – 1904). Першапачаткова пабудаваны як аптэка пры Гродзенскім дабрачынным таварыстве, каля гэтага дома ў 1915 годзе паўстаў драўляны кінатэатр, які зараз не існуе. Для гродзенскіх журналістаў гэты дом знамянальны тым, што ў 20-я гады мінулага стагоддзя ў ім існавала рэдакцыя ECHO Grodzenskie.

Пра будынак і яго гістарычную карысць распавядае гродзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч:

– Для мене гэты дом ўяўляе дваякую каштоўнасць. Па-першае, гэта – частка ансамблю вуліцы Ажэшкі. Без дадзенага будынка нельга ўявіць гэты бок вуліцы. Па-другое, будынак з’яўляеца ўзорам стылю «мадэрн». Тут нават пасля рэканструкцыі добра відаць драўляныя кансолі, характэрныя для гэтага стылю. Што да рэканструкцыі, то я думаю, будынак зробяць больш-менш акуратна, таму што ён занесены ў спіс помнікаў архітэктуры.

2

Андрэй Мялешка

Мнения

Вверх