«Берасцейскі забег-2012»

«Берасцейскі забег-2012»

Як паведамляе Радыё Рацыя:

«Берасцейскі забег» пройдзе 8 красавіка ў Брэсце, арганізатарамі мерапрыемства з'яўляюцца прадстаўнікі грамадскага маладзёжнага аб’яднання «Спадчына», акцыя прымеркавана да Сусветнага дня здароўя.

Адзін з заснавальнікаў арганізацыі Алег Голас адзначае, што адна з галоўных мэт забегу - прыцягненне ўвагі людзей да здаровага ладу жыцця:

– Наш чарговы «Берасцейскі забег» 14-ы па ліку, ён прысвечаны Сусветнаму дню здароўя, гэта не выпадкова. Большасць з запрошаных намі людзей – валанцёры. У нас вялізная надзея на тое, што людзі адарвуцца ад канап і камп'ютараў і нейкім чынам далучацца да здаровага ладу жыцця, гэта асноўная мэта «Берасцейскага забегу». Таксама мы чакаем людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Алег Голас адзначае, што ніякіх спецыяльных фізічных патрабаванняў або абмежаванняў ва ўзросце няма. Пачатак забегу а 10-й гадзіне раніцы. Месцам збору абрана набярэжная цэнтральнай прыстані Брэста.

Аліса Поль

zabeg_plakat_2012_14_2

Фота voicenet.blog.tut.by

Новости

Вверх