Алімпійскі чэмпіён Эван Лайсачак наведае Беларусь

Алімпійскі чэмпіён Эван Лайсачак наведае Беларусь

Пасольства ЗША ў Мінску аб’яўляе аб візіце ў Беларусь Пасланніка спорту, алімпійскага чэмпіёна 2010 года па фігурным катанні Эвана Лайсачака, што адбудзецца 11-12 красавіка 2012 года. Візіт ажыццяўляецца пры падтрымцы Бюро па адукацыі і культурных зносінах Дзярждэпартамента ЗША сумесна з Асацыяцыяй фігурнага катання ЗША і Беларускім саюзам канькабежцаў.

Пад час знаходжання ў Мінску Эван Лайсачак правядзе майстар-класы для юных фігурыстаў і ўдзельнікаў нацыянальнай зборнай, выступіць перад студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і сустрэнецца са спартсменамі-інвалідамі.

Эван Лайсачак заваяваў залаты медаль на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкуверы. Тады ж Алімпійскі камітэт ЗША назваў яго Спартсменам года. Дадзены тур – першы досвед Эвана ў якасці Пасланніка спорту Дзярждэпартамента ЗША.

Спартыўная дыпламатыя з’яўляецца адным з элементаў «разумнай моцы» – канцэпцыі дыпламатыі, якая, на думку Дзяржсакратара Хілары Клінтан, уключае ўвесь спектр дыпламатычных прыёмаў дзеля спрыяння ўзаемаразуменню паміж народамі.

Пасланнікі спорту – гэта дзеючыя і былыя прафесійныя спартсмены і трэнеры, што прадстаўляюць розныя віды спорту і падарожнічаюць па свеце, праводзячы майстар-класы і камандныя мерапрыемствы, прыцягваючы моладзь да дыялогу аб важнасці адукацыі, здаровага ладу жыцця і павагі да разнастайнасці. З 2005 года каля 200 амерыканскіх спартсменаў наведалі больш за 50  краін свету ў якасці Пасланнікаў спорту па праграме Sports United.

Больш падрабязную інфармацыю пра спартыўную дыпламатыю можна атрымаць тут.

Мнения

Вверх