У межах «Фэсту экскурсаводаў» у Лагойскім раёне пройдзе дзве экскурсіі

У межах «Фэсту экскурсаводаў» у Лагойскім раёне пройдзе дзве экскурсіі

 Як паведамляе афіцыйны сайт Лагойскага райвыканкама:

«Фэст экскурсаводаў» у Беларусі сёлета адбудзецца 21-22 красавіка.

На Лагойшчыне 22 красавіка пройдуць экскурсіі «У старажытным гарадку над Гайнаю…» (г. Лагойск) і «Лагойскімі дарогамі Напалеона» (Камена–Плешчаніцы–Акцябр). Наведаць іх бясплатна можа любы жадаючы. Пачнуцца экскурсіі а 10-й гадзіне, месца збору – плошчы ў Плешчаніцах і каля Лагойскага райвыканкама ў Лагойску.

18 красавіка па ініцыятыве ЮНЭСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Святкаванне яго прапанавана ў 1983 годзе Асамблеяй Міжнароднага савета па пытаннях аховы помнікаў і памятных мясцін, створанай пры ЮНЕСКА.

У Беларусі ў гэты дзень ужо некалькі год запар ладзіцца «Фэст экскурсаводаў». Гэтая акцыя была прыдумана ў 2008 годзе ў коле некалькіх грамадскіх арганізацый і краязнаўчых гурткоў горада Мінска. Галоўная ідэя мерапрыемства – прыцягненне ўвагі людзей да тых гістарычных помнікаў, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень. Пад час «Фэсту экскурсаводаў» у розных рэгіёнах Беларусі праходзяць бясплатныя экскурсіі.

Мнения

Вверх