Веласіпеднае падарожжа па Прыбужскім Палессі

Веласіпеднае падарожжа па Прыбужскім Палессі

Як паведамляе «Радыё Рацыя»:

Брэсцкае абласное аддзяленне ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» запрашае ў веласіпеднае падарожжа з 29 красавіка па 1 мая.

Маршрут, які прапаноўваецца ўдзельнікам, пачынаецца ад беларускай вёскі Знаменка, што ў Брэсцкім раёне, і даходзіць да польскага мястэчка Уладава.

Падарожжа арганізуецца ў межах праекта, фінансаванага Пасольствам Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі. Вызначаная тэрыторыя для падарожжа з пачатку 2000-х гадоў уваходзіць у рэзерват «Прыбужскае Палессе».
Адзін з арганізатараў, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Андрэй Брамчук распавёў аб мэце веласіпеднага тура:

– Мэта гэтага велатура – пазнаёміць актыўных турыстаў з магчымасцямі, з цікавымі аб'ектамі гэтай тэрыторыі. На самой справе на тэрыторыі Прыбужскага Палесся даволі шмат, па-першае, аб'ектаў жывёльнага свету, унікальных прыродазнаўчых аб'ектаў, якія варта ўбачыць. А па-другое, не менш багатая і культура, традыцыі гэтага рэгіёна.

Адзінае патрабаванне для жадаючых прыняць удзел – наяўнасць веласіпеда. Для рэгістрацыі неабходна запоўніць анкету, якая размешчана на сайце арганізацыі www.ptushki.org.

Юрась Палескі

Мнения

Вверх