Белы веласіпед усталявалі на месцы трагедыі

Белы веласіпед усталявалі на месцы трагедыі

Як паведамляе «Твой стыль» (Гродна):

Па вуліцы Янкі Купалы пахожыя могуць заўважыць «прыпаркаваны» белы веласіпед. Па традыцыі шматлікіх краін так шануюць памяць веласіпедыстаў, якія загінулі ў дарожа-транспартным здарэнні. 

Ghost Bike, ці «Душа веласіпедыста», з'яўляецца не толькі сімвалам жалю па памерлых, але і перасцярогай для жывых удзельнікаў руху.

Год таму, 20 красавіка, на гэтым месцы пад коламі тралейбуса загінула маладая жанчына. Веласіпед у яе памяць усталявала сям'я і сябры.

0

2

3

У 2011 годзе на дарогах Беларусі адбыўся наезд на 431 веласіпедыста.

Юлія Каляда

Мнения

Вверх