У Пінкавічах пашыраюць музей Якуба Коласа

У Пінкавічах пашыраюць музей Якуба Коласа

Як паведамляе Радыё Рацыя:

На Піншчыне ў сяле Пінкавічы, дзе настаўнічаў і пачынаў свой творчы шлях Якуб Колас, да 130-годдзя беларускага песняра завершаць рэстаўрацыю музея.

Будынак, у якім сабраныя экспанаты, звязаныя з жыццём і творчасцю Якуба Коласа, пабудаваны ў 1864 годзе і, на жаль, некалькі разоў зменьваў сваё аблічча.

Цяпер дом будзе мець такі выгляд, які ён меў у часы прыбыцця ў Пінкавічах беларускага класіка. Расшыраныя і фонды музею, чакаецца, што да завяршэння рэстаўрацыі экспазіцыю яшчэ дапоўняць.

Святкаваць 130-годдзе плануюць усім сялом, кажа дырэктар Ніна Паўлавец. У планах акрамя забаўляльнай праграмы арганізацыя “імправізаванага кірмаша”.

- Або ў Доме культуры, або тут, калі будзе спрыяць надвор’е, на нашай вуліцы наладзім свята вуліцы Якуба Коласа. Напрыклад, выстаўку ручнікоў, настольнікаў, посцілак – тых рэчаў, якія гаспадыні самі выраблялі.

Музей Якуба Коласа ў вёсцы Пінкавічы, дзе пісьменнік працаваў настаўнікам з 1904 па 1906 год, заснаваў восенню 1990 года мовазнавец, публіцыст Іван Калоша. Па сутнасці ў Пінкавічах Колас пачаў праяўляць свае грамадскія пазіцыі, за што быў арыштаваны, і плённа працаваць над сваімі літаратурнымі творамі.


Мнения

Вверх