Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае далучыцца да праекта «Паўлінка-NEXT»

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае далучыцца да праекта «Паўлінка-NEXT»

Як паведамляе Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы:

19 мая 2012 года Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў рамках міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» запрашае жыхароў і гасцей сталіцы далучыцца да музейнага праекта «Паўлінка-NEXT».

У 2012 годзе спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і 100 гадоў з напісання яго знакамітай п’есы «Паўлінка».

Паўлінка вяртаецца сёння! Святочная ноч ажывіць купалаўскіх персанажаў, збярэ безліч Паўлінак, зачаруе мілагучнымі спевамі і завабіць у карагод старадаўніх танцаў!

Музей будзе працаваць для наведвальнікаў з 18.00 да 2.00.

ПРАГРАМА:
18.00 – «Парад Паўлінак». Неверагодная колькасць Паўлінак, шарм дзявочай прыгажосці чакаюць вас у парку Янкі Купалы!
18.00–20.00 – «Пад дуду і пад цымбалы…». Весялосць і радасць шчыра падораць кожнаму калектывы «Вязынка» і «Мілавіца».
18.30–22.00 – «Танцы ля фантана». Майстар-клас па старадаўніх беларускіх народных танцах. Гурты «Квецень» і «Тутэйшыя» захопяць у вір добрага настрою!
18.30–21.00 – «Чытаем Купалу разам». Чытанне вершаў Янкі Купалы і інсцэніроўка ўрыўкаў з п’есы «Паўлінка». Кожны атрымае магчымасць раскрыць свае акцёрскія здольнасці і адчуць сябе персанажам купалаўскага твора.
18.30–22.00 –  «Жывая алея». Рэальная сустрэча з Паўлінкай, Якімам Сарокам, Адольфам Быкоўскім, Альжбетай і Сцяпанам Крыніцкімі, Пранцысем і Агатай Пустарэвічамі. Не прапусціце магчымасць «ажывіць» герояў!
18.30–22.00«Местачковы кірмаш». Запрашаем на кірмаш рамёстваў HandMade. Толькі для вас дызайнерскія ўпрыгожванні і вырабы на любы густ!
20.00–24.00 – «Дзявочая краса – доўгая каса». Якая ж Паўлінка без касы? Спецыялісты правядуць майстар-клас па пляценні кос і конкурс на самую прыгожую і доўгую касу.
20.00–24.00салон «У Паўлінкі». Арыгінальныя рэчы з воўны – сваімі рукамі! Майстар-клас па валянні.
20.00–02.00канцэртная праграма маладых выканаўцаў «З Купалам у сэрцы». У рэжыме нон-стоп для вас выступяць Alta Mente, «Нельга забыць», Varadero, школа этнічных барабанаў TekaDUM, Сяргей Антонаў, Алесь Камоцкі, Алеся Сівохіна і тэатр «Жывое слова», Раман Яраш, Андрэй Касцень.
Білеты: 10 000 руб.

 

Мнения

Вверх