У Віцебскім абласным музеі можна паглядзець фільм аб разгроме немцаў пад Масквой, паназіраць за рыцарскім турнірам і ўбачыць матацыклы байкерскага клуба «Сабакі дарог»

У Віцебскім абласным музеі можна паглядзець фільм аб разгроме немцаў пад Масквой, паназіраць за рыцарскім турнірам і ўбачыць матацыклы байкерскага клуба «Сабакі дарог»

Как сообщает «Звязда»:

Ноччу 18 мая ў Віцебскім абласным музеі Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова, легендарнага партызанскага камандзіра, пакажуць фільм аб разгроме немцаў пад Масквой. Падрыхтаваны іншыя сюрпрызы.

Таксама наведвальнікі паназіраюць за рыцарскім турнірам і ўбачаць матацыклы байкерскага клуба «Сабакі дарог». Бадай, упершыню работнікі маленькага музея такім чынам пастараюцца прыцягнуць гараджан і гасцей горада да наведвання сваёй установы. Што тычыцца кінасеанса, літаральна ноччу пакажуць дакументальны фільм «Разгром нямецкіх войскаў пад Масквой», які дэманстраваўся на тэрыторыі знакамітай Суражскай партызанскай зоны ў 1942 годзе.

печать

Аляксандр ПУКШАНСКІ


Новости

Вверх