Традыцыйны аздараўленчы забег у Брэсце адбудзецца 20 мая

Традыцыйны аздараўленчы забег у Брэсце адбудзецца 20 мая

Як паведамляе Радыё Рацыя:

Валанцёры брэсцкага маладзёжнага аб’яднання «Спадчына» дапамогуць людзям з абмежаванымі магчымасцямі пераадолець бар’еры праз сацыяльна-спартыўную рэабілітацыю.

У нядзелю ў Брэсце адбудзецца сумесны аздараўленчы забег маладзёжных актывістаў «Спадчыны», аб’яднання «Інвалід і асяроддзе» і клуба «Шанец». Да гэтага забегу можа далучыцца кожны ахвотны. Валанцёры працяглы час дапамагаюць інвалідам, арганізоўваюць для іх вечарыны і канцэрты, а цяпер вырашылі перайсці да актыўнага адпачынку.

Старшыня «Спадчыны» Алег Голас кажа, што спадзяецца на пазітыўны рэзультат:

– Гэта ўжо пятнаццаты па ліку «Берасцейскі забег». Ён адбудзецца ў нядзелю, 20 мая, у 10 гадзін. Ён сапраўды ўнікальны. Бо ў ім прымуць удзел людзі з абмежаванымі магчымасцямі, тыя жыхары Брэста, якія па нейкіх прычынах не могуць сабе дазволіць удзел у падобных мерапрыемствах аздараўленчага характару.

Бар’еры пры арганізацыі мерапрыемства паўсталі ў саміх ініцыятараў, якія доўгі час шукалі сродкі на яго правядзенне. У выніку падтрымку вырашылі аказаць прадпрымальнікі.


Мнения

Вверх