Фальклорны кірмаш у Бельску (фота)

Фальклорны кірмаш у Бельску (фота)

Як паведамляе Радыё Рацыя:

Наданнем прывілеяў рамесніцкім цэхам горада Бельска пачаўся другі фальклорны кірмаш на Святога Мікалая. Госці, якія наведвалі кірмаш, змаглі пабачыць гістарычную рэканструкцыю гэтай падзеі.

У Бельск Падляшскі прыехала княгіня Васа Міхайлаўна, якая перадала прывілей ганчарскаму, кушнерскаму і кравецкаму цэхам.

7

У час кірмашу можна было набыць вырабы сучасных рамеснікаў з Беларусі.

2

3

Наведвальнікі пачулі таксама музыку Вялікага княства Літоўскага ў выкананні калектываў Aqua Profundia i Historion з Мінска. Як адзначае Дарафей Фіёнік з музея малой айчыны ў Студзіводах, штогод арганізатары рыхтуюць новыя рэканструкцыі гістарычных падзей, звязаных з Бельскам.

4

5

Гэта найлепшая школа прыпамінання нашай гісторыі. Бельская гісторыя тэматычна вельмі багатая. Тыя ж самыя кірмашы, якія цягнуліся па тыдню. Прыязджалі замежныя купцы. У XVI стагоддзі гэта было адным з багацейшых месцаў Вялікага княства Літоўскага.

6

Кірмаш адбыўся ў межах дзявятага Падляска-Палескага фестывалю «Там по маёвей росі». Як штогод, жыхарам Падляшша прэзентуюцца калектывы з розных рэгіёнаў Палесся.

8

Заўтра на свята Яна Багаслова групы з Кобрыншчыны заспяваюць у парку ў Орлі. Пачатак у 13.00. А ўжо ў 15.00 пачнецца веснавы карагод вуліцамі вёсак Верстор, Войнаўка, Старына, Гурыноўшчына, Вілукі, Малыя Пасечнікі, Доўгі Брод, Вітава і Істок.

9

У рамках фестывалю яшчэ сёння ў 19.30 у музеі малой айчыны ў Студзіводах пройдзе спектакль «Ой даўно, даўно. Беларускія аповесці з Падляшша» ў выкананні тэатральнага гуртка, які дзейнічае пры таварыстве «АББА».

Лукаш Леанюк

Мнения

Вверх