У Рагачоўскім раёне створаны адзіны сярод устаноў адукацыі Беларусі вонкавы скаладром

У Рагачоўскім раёне створаны адзіны сярод устаноў адукацыі Беларусі вонкавы скаладром

Адзіны сярод устаноў адукацыі Беларусі вонкавы скаладром створаны ў гімназіі г.п. Доўск Рагачоўскага раёна. Аб гэтым пиша газета «Звязда».

Ён узнік пры падтрымцы ААН у рамках праекта па развіцці міжнароднай доследнай і інфармацыйнай сеткі па Чарнобылі і стаў добрай базай для фізічнага развіцця і загартоўкі падлеткаў.

Створаны клуб «Ліга», у якім займаецца больш за трыццаць дзяцей. Наведваць гэты штучны скаладром могуць таксама ўсе ахвотныя жыхары гарпасёлка. Заняткі праходзяць пад абавязковым наглядам трэнераў.

— Нашы навучэнцы набываюць вопыт, які можа спатрэбіцца не толькі для ўзыходжання на горныя вяршыні, але і ў прафесіі выратавальнікаў, у прамысловым альпінізме, — растлумачыў вартасці школьнага скаладрома адзін з трэнераў гімназіі Андрэй Селядцоў.

main-big


Мнения

Вверх