Найвыдатнейшы знаўца Мінска гісторык Захар Шыбека з’ехаў на СМЖ у Ізраіль

Найвыдатнейшы знаўца Мінска гісторык Захар Шыбека з’ехаў на СМЖ у Ізраіль

Каб спраўдзіць інфармацыю, што спадар Шыбека з'язджае за мяжу, Еўрарадыё ў чацвер, 7 чэрвеня, каля 19.30 па беларускім часе патэлефанавала Захару Шыбеку.

"Я ўжо стаю на пасадку на Мінск — Тэль-Авіў, таму інфармацыя дакладная..., — кажа Шыбека. — Я думаю, што Беларусь мяне не згубіць. Таму што, дзе б я не жыў, я ўсё роўна застаюся беларусам. Пастараюся і ў Ізраілі працаваць на Беларусь, на беларускую ідэю...".

Што да матываў ад'езду на сталае месца жыхарства ў Ізраіль, то Захар Шыбека сказаў наступнае: "Матывы самыя простыя, самыя людскія. Любоў! Я еду да любімай жанчыны. Хачу аб'яднаць з ёй лёс свой. Так атрымалася, што яна выбрала Ізраіль, а я выбраў яе!"

Шыбека кажа, што будзе часова жыць у Хайфе. Але спадзяецца працаваць у архівах, бібліятэках Іерусаліма, Тэль-Авіву. Найперш ён збіраецца пачаць з вывучэння іўрыта.

Ад рэдакцыі «Туризма и отдыха»

Адзначым, што наша выданне, як і шмат іншых, часцяком звярталася да паважанага Захара Шыбекі, каб даведацца меркаванне эксперта па самых розных пытаннях: турыстычных, краязнаўчых, грамадскіх. Канешне, заўсёды размова круцілася толькі вакол аднаго, самага галоўнага пытання, якое было і, спадзяемся, застаецца лейтматывам даследванняў гэтага знакавага для нашай краіны чалавека. Гэта пытанне, гэта тэма - БЕЛАРУСЬ. Крыўдна, што зараз спадар Шыбека будзе далёка ад гэтай тэмы, хаця б толькі і фізічна.

Сёння рэкамендуем нашым паважаным чытачам прачытаць інтэрвью спадара Захара Шыбекі, якое ён даў нашаму выданню ў сакавіку гэтага года: Захар ШЫБЕКА: «Спачатку трэба пабудаваць Беларусь у галовах!»

Захар Шыбека

Мнения

Вверх