Злёт вояў славян, вікінгаў і балтаў у Драгічыне над Бугам

Злёт вояў славян, вікінгаў і балтаў у Драгічыне над Бугам

Як паведамляе Радыё Рацыя:

У Драгічын над Бугам з’ехаліся рэканструктары ранняга Сярэднявечча. Аматары гісторыі і археалогіі з Польшчы, Літвы, Беларусі, Венгрыі, Расіі прыбылі на злёт вояў славян, вікінгаў і балтаў. Фестываль, па словах яго арганізатара Анджэя Глембіцкага, – гэта вынік яго асабістых захапленняў:

– Усё пачалося з захаплення Сярэднявеччам, з пошуку сваёй дарогі ў гэтым усім і сустрэчы на сваёй дарозе з гістарычнай рэканструкцыяй. З часам гэтае захапленне пачало павялічвацца, прыйшло разуменне, што было б добра арганізаваць які-небудзь фестываль, які б задаволіў усіх. Хацелася, каб гэты фестываль быў скіраваны на ўдзельнікаў-рэканструктараў, дзе б турысты былі дадаткам, а рэканструктары гралі першую скрыпку. Падумаў, ёсць месца, ёсць гісторыя, таму зробім фэстываль.

Асноўныя мерапрыемствы фестывалю запланаваныя на суботу. У праграме – рэканструкцыі бітваў, спаборніцтвы лучнікаў, прэзентацыя рамёстваў, конкурсы кулінарных страў, а таксама выступленні гуртоў «Стары Ольса», «Літвін-троль», «Аркона».

Наталля Герасімюк

 

Мнения

Вверх