Злёт падводных паляўнічых адбыўся пад Браславам (+фота)

Злёт падводных паляўнічых адбыўся пад Браславам (+фота)

Сказаць, што на Панцялееўскім рагу ў мінулыя выхадныя не было дзе яблыку ўпасці, гэта значыць– нічога не сказаць. Тры дні тут праходзіў другі рэспубліканскі злёт падводных паляўнічых, - паведамляе "Браслаўская звязда".

Прыехалі на яго не толькі непасрэдныя ўдзельнікі палявавання, а іх было каля 200 чалавек з розных куточкаў Беларусі, але і члены іх сямей, сябры, знаёмыя, і зноў жа не толькі з нашай краіны, а і з Расіі, Латвіі, Украіны.

Самаму маленькаму турысту толькі-толькі споўнілася 8 месяцаў, а самы сталы быў ужо на заслужаным адпачынку.

ryba1

ryba3

Свае палатачныя лагеры на беразе возера Струста размясцілі каля пяцісот чалавек, якія з задавальненнем назіралі не толькі за тым, з якім уловам выйдзе на бераг “паляўнічы” за рыбай, а і з карысцю для сябе і свайго здароўя бавілі вольны час.

ryba4

ryba5

Адзін з арганізатараў мерапрыемства браслаўчанін Сяргей Садоўскі і прафесійны дайвер, падводны паляўнічы, кіраўнік клуба “Капітан Морган” Валерый Сінкевіч неаднойчы ў час размовы падкрэслівалі, што людзі сабраліся на такое цудоўнае мерапрыемства не дзеля таго, каб “папаляваць” на шчупака, ліня ды ляшча, а каб сустрэцца з сябрамі, абмяняцца вопытам, удасканаліць сваё майстэрства.

ryba6

ryba8

Прыемна здзівіла, што сярод аматараў падводнага палявання нямала жанчын. Па іх прызнанні, у асноўным іх захапіла такое хобі дзякуючы мужам.

ryba7

На злёце было шмат цікавых конкурсаў, гульняў. Аднак, думаю, не пакрыўлю душой, калі скажу, што прыўзняты настрой па вечарах ствараў мясцовы калектыў “Лейсвер”.


Новости

Вверх