Тэма спорту: на стадыёнах і ў музеях

Тэма спорту: на стадыёнах і ў музеях

Больш за сотню экспанатаў, звязаных са спортам, можна пабачыць у экспазіцыі Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, якая ладзіцца ў рамках выставы “Ода спорту”, паведамляе Радыё Рацыя.

Як кажа супрацоўніца музея Ніна Кірылава, тэматыка выставы для іх установы даволі арыгінальная:

- Больш за 60 год існавання абласнога краязнаўчага музея, тэма спорту наша “проба пяра”. Ідэя выставы ўзнікла ў сувязі з тым, што намячаюцца такія эпахальныя падзеі спартовага характару, як Алімпіяда ў Лондане і Чэмпіянат Еўропы па футболе. Таму ў першую чаргу мы думалі пра гэта, бо здаровы лад жыцця і спорт гэта вельмі важна для нас усіх.

Ужо 21 чэрвеня наведнікі музея акрамя экспазіцыі змогуць убачыць і саміх брэсцкіх спартоўцаў. На выставу ў гэты дзень запрасілі пераможцаў і прызёраў Алімпійскіх гульняў Юлію Несцярэнку, Наталлю Гелах і Леаніда Тараненку.

 

Мнения

Вверх