Напамін гарадзенцам пра Васіля Быкава

Напамін гарадзенцам пра Васіля Быкава

Каля гарадзенскіх дамоў, дзе жыў беларускі пісьменнік Васіль Быкаў, грамадскімі акывістамі кампаніі «Гавары Праўду» у дзень народзін пісьменніка   ўсталяваны памятныя шыльды.

Пра акцыю распавядае Зміцер Бандарчук, кіраўнік грамадскай ініцыятывы па Гарадзеншчыне:

 – Акцыя была праведзена намі ўжо па традыцыі. Мінулагодняя акцыя была большая. Тады Уладзімір Некляеў перадаў сваю прэмію гарадзенскаму музею Васіля Быкава. Аў гэтым годзе акцыя, апроч самога вырабу і ўмацавання шыльдаў, уключала экскурсію па музею Быкава, на якой прысутнічалі гарадзенскія пісьменнікі Данута Бічэль і Алесь Чобат… Пад час мінулагодняй акцыі, – працягвае Зміцер, – умацаваныя намі шыльды існавалі каля месяца, а колькі яны прастаяць сёлета, пакажа час, паведамляе "Твой Стыль".

Музей Быкава ў Гродна – гэта маленькі пакойчык ў 13,5 метраў, які месціцца па цантральнай пешаходнай вуліцы Савецкай.

Два гады назад актывістамі кампаніі «Гавары праўду» у Гродзенскі гарвыканкам было перададзена больш за 7 тысяч подпісаў жыхароў гораду, каб адна з цэнтральных вуліц Гродна называлася імём Васіля Быкава. Аднак рашэння аб перайменаванні вуліцы да сённяшняга часу не прынята.

get_img

Мнения

Вверх