Юныя польскія турысты прыехалі ў Брэст

Юныя польскія турысты прыехалі ў Брэст

Дваццаць чатыры дзіцяці прыехалі з Цярэспаля ў Брэст. Яны атрымалі экскурсію з наведваннем шэрагу кропак Брэсцкай вобласці ў якасці прыза за перамогу ў беларуска-польскім конкурсе малюнкаў “Нас радніць Буг”.

Настаўніца Аб’яднання публічных школаў № 1 у горадзе Цярэспаль Івона Грышко падкрэсліла, што пераважная большасць дзяцей ні разу ў жыцці не бачыла нават Брэсцкай крэпасці:

- Мэтай нашага візіту стала экскурсія ў горад Брэст, каб даведацца гісторыю гэтага горада і яго ваколіц. Нас цікавіць Брэсцкая крэпасць. Большасць дзяцей, якія прыехалі, ніколі тут не былі, нягледзячы на тое, што мы вельмі блізка жывём. Усім вельмі цікава.

Беларускія пераможцы ў сваю чаргу наведаюць польскі бок 27 і 28 чэрвеня, паведамляе Радыё Рацыя.

Конкурс дзіцячых малюнкаў “Нас радніць Буг” быў ініцыяваны брэсцкім перыядычным выданнем “Вячэрні Брэст” пры дапамозе мясцовых прадстаўнікоў улады з беларускага і польскага боку, польскай газеты «Wspolnota» і Аб’яднання публічных школаў № 1 горада Цярэспаля. Яго мэтаю стала пашырэнне і паляпшэнне культурных зносінаў паміж кранамі-суседкамі.


Новости

Вверх