Адміністрацыя музея-запаведніка «Нясвіж» абвяргае інфармацыю наконт нястачы беларускамоўных экскурсаводаў у замку

Адміністрацыя музея-запаведніка «Нясвіж» абвяргае інфармацыю наконт нястачы беларускамоўных экскурсаводаў у замку

20 чэрвеня 2012 г. у навіннай стужцы сайта www.nesvizh.by размешчана інфармацыя пад назвай “Адкрыццё Нясвіжскага замка зноў перанеслі…”, у якой са спасылкай на “кіраўніцтва комплекса” адзначаецца, што дата афіцыйнага адкрыцця Палацавага ансамбля чарговы раз пераносіцца з-за нястачы экскурсаводаў з веданнем беларускай мовы.

Дырэкцыя музея-запаведніка афіцыйна заяўляе, што "нікому ніякіх каментараў на конт магчымага часу адкрыцця не давала. Інфармацыя аб нястачы экскурсаводаў з веданнем беларускай мовы таксама з’яўляецца не праўдзівай, так як нават праз сайт наведвальнік у любы час можа замовіць экскурсію на адной з трох моў: беларускай, рускай або англійскай".

Інфармацыю аб часе афіцыйнага адкрыцця Палацавага ансамбля XVI – XIX стст. дырэкцыя музея-запаведніка аб’явіць праз сродкі масавай інфармацыі, а ўдзельнікі адкрыцця атрымаюць запрашальны квіток.

Мнения

Вверх