На Століншчыне адбудзецца трэці міжнародны пленэр ганчароў

На Століншчыне адбудзецца трэці міжнародны пленэр ганчароў

Беларуская сталіца ганчарства хутка сустрэне майстроў з сусветным іменем. З 16 па 25 ліпеня ў вёсцы Гарадная Столінскага раёна будзе праходзіць ІІІ міжнародны пленэр ганчароў. У ім прымуць удзел майстры 12 краін, у тым ліку такія знакамітыя творцы, як Таццяна Галаванава, Джамал Балаташвілі, Пётр Скіба і іншыя. У адзін з форумных дзён творы гараднянскіх і замежных ганчароў можна будзе нават набыць, як завярае загадчык аддзела традыцыйнай культуры Брэсцкага грамадска-культурнага цэнтра Ларыса Быцко:

- Пікам нашага пленэра будзе "Гараднянскі кірмаш". Мы плануем там арганізаваць кірмаш, на якім можна будзе купіць гэты посуд, гараднянскі і іншы. Збіраемся ладзіць ажно тры абпала: звычайны-традыцыйны, папяровы і земляны абпал.

Міжнародны пленэр ганчароў праводзіцца ў Гарадной раз на два гады. Яго асноўная мэта – не дапусціць, каб у вёсцы перарвалася традыцыя ганчарства, якая цягнецца з 15-га стагоддзя. Зараз у Гарадной працуе 5 патомных ганчароў, паведамляе Радыё Рацыя.


Мнения

Вверх