Сподні марафон у Нью-Ёрку

Сподні марафон у Нью-Ёрку

Сотні людзей у бялізне сабраліся ў Цэнтральным парку гораду. Кіраўніком імпрэзы быў "аголены каўбой" – вядомы вулічны перформер. Гэткім чынам ён вырашыў змагацца са спёкаю.

"Кожны кажа мне штодня, што я адзіны, хто выглядае нармальна ў такое надвор'е. І насамрэч, ну паглядзіце – людзі ж пацеюць. Вельмі горача, таму быць у споднім – вялікая перавага".

На марафон сабраліся ўсе слаі насельніцтва. Гэтак, бізнесовец Эндру Брэйдзі (Andrew Brady) змяніў пінжак на маску і майткі капітана Амэрыкі. "Гэта ўжо кшталту традыцыі – не кожны дзень ты можаш прабегчыся вакол Мангэтану ў бялізне", – кажа ён.

Але бег у споднім не толькі вясёлая імпрэза – гэта таксама і рыхтаванне да заўтрашняга гарадскога адкрытага спаборніцтва па трыятлоне, паведамляе belsat.eu.

Мнения

Вверх