https://www.traditionrolex.com/8
13 студзеня 2018 года у Музее «Лошыцкая сядзіба» адбудзецца мерапрыемства «Калядны баль у Лошыцкай сядзібе».

Людмила Бендетович

Cпециалист по туризму

г. Минск ул. Ульяновская 29

Людмила Бендетович
Cпециалист по туризму
г. Минск ул. Ульяновская 29

13 студзеня 2018 года а 16-й гадзіне у філіяле «Музея гісторыі горада Мінска» – Музее «Лошыцкая сядзіба» адбудзецца мерапрыемства з танцавальнай праграмай «Калядны баль у Лошыцкай сядзібе». Мерапрыемства арганізавана сумесна са студыяй танца «Капітэль».

Калядны баль – адна з самых папулярных шляхецкіх забаў на землях Беларусі першай паловы ХІХ стагоддзя. Бальны танец адыгрываў важную ролю ў жыцці грамадства, нараджаў каханне паміж людзьмі, ім можна было паказаць непавагу да чалавека і нават замацаваць самыя важныя пагадненні. І нават сёння танец не страціў сваёй ролі, дзякуючы яму Вы зможаце на пэўны час зазірнуць у чароўнае ХІХ стагоддзе.

Напрыканцы каляднага перыяду музей «Лошыцкая сядзіба» дае ўнікальную магчымасць на 3 гадзіны трапіць у Беларусь эпохі філаматаў і філарэтаў. Вы зможаце даведацца, што такое баль у перыяд ампіра, у чым адметнасць Калядаў і чаму раней ладзілі Калядны баль. У праграме вечара – 2 аддзяленні з танцамі першай паловы ХІХ стагоддзя («Першага красавіка», «Ветраны гасконец», кадрыля «Этрурыя»), полька-тройка разам з гасцямі, славуты паланэз Агінскага, а таксама музычныя і інструментальныя нумары, якія створаць атмасферу шляхецкага баля.

Кошт уваходнага квітка – 8 бел.руб.

Кантактныя дадзеныя: + 375 (17) 285 18 86, + 375 (17) 321 24 30.

Час: субота, 13 студзеня 2018 г., 16.00 – 19.00.

Месца: музей «Лошыцкая сядзіба»(Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс), праезд Чыжэўскіх, д. 8-2.

minskmuseum.by

Афіша (1).jpg

https://www.traditionrolex.com/8