GUDA запрашае ў Школу традыцыйнага мастацтва

GUDA запрашае ў Школу традыцыйнага мастацтва

Традыцыйнае сьпеўнае мастацтва, традыцыйны беларускі танец, рамёствы, стварэньне асабістага беларускага строю. Кожны курс суправаджаецца ўводзінамі ў філасофію і эстэтыку традыцыйнага мастацтва.

Для дзетак у праграму ўваходзіць знаёмства са старажытнымі легендамі, казкамі, гульнямі, сьвяткаваньне Калядаў, Гуканьне вясны, іншыя сьвяты традыцыйнага календара, танцавальныя ранішнікі, паведамляе Generation.by.

Беларускамоўнае асяродзьдзе гарантуецца :) 

Навучаньне платнае. 

У летні пэрыяд заняткі па сьпевах праводзяцца ня толькі ў памяшканьні, але і на вольным паветра.

Гарады, у якіх праводзіцца навучаньне — Менск, Полацк, Наваполацк.

Усе выкладчыкі — сьпявачкі гурта GUDA, або запрошаныя гуртом найлепшыя знаўцы тутэйшых традыцый.

fq4ffmtyqkr2bpj28f5au4ebhsit17-pre

Мнения

Вверх